§ 10. Перыядычны закон у святле тэорыі будовы атама

Пытанні, заданні, задачы

1. Патлумачце на прыкладзе азоту фізічны сэнс парадкавага нумара хімічнага элемента, нумара А-групы, нумара перыяду.

2. Чаму элементы IА- і IIА-груп называюць s-элементамі, а элементы IIIА- і VIIIА-групп — p-элементамі?

3. Пабудуйце электронна-графічныя схемы і запішыце электронныя формулы атамаў хімічных элементаў 3-га перыяду.

4. Чаму ўласцівасці хімічных элементаў і іх злучэнняў падпарадкоўваюцца перыядычнаму закону? Абгрунтуйце свой адказ.

5. Чаму элементы адной групы праяўляюць падабенства ва ўласцівасцях? У чым прычына адрознення ўласцівасцей хімічных элементаў, размешчаных у адной групе?

6. Прааналізуйце прыведзеныя электронна-графічныя схемы, адзначце, якія станы атама з’яўляюцца асноўнымі, а якія ўзбуджанымі:

  • а) img
  • б) img
  • в) img
  • г) img
  • д) img

7. Вызначце лік энергетычных узроўняў, на якіх у атамах кіслароду, магнію, кальцыю і свінцу ў асноўным стане размешчаны электроны.

8. Укажыце:

  • а) лік электронаў на знешняй электроннай абалонцы ў атамах хімічных элементаў з парадкавымі нумарамі 5, 15, 20, 32, 53;
  • б) сімвалы элементаў, у атамах якіх цалкам запоўнены знешнія электронныя абалонкі.

9. Вызначце масу солі, атрыманай пры растварэнні ў кіслаце саставу НЭ металу Ме масай 5 г. Пры гэтым вядома, што элемент, які ўваходзіць у састаў кіслаты мае электронную канфігурацыю [Ne]3s23p5, а электронная схема металу 2е, 8е, 2е.

10. Складзіце электронна-графічную схему атама хімічнага элемента Э, злучэнні якога шырока выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Адно з іх мае састаў (ЭН2)2СО, а масавая доля элемента ў ім роўная 46,67 %.