§ 6.1. Малярная канцэнтрацыя газу
Самакантроль
1. Малярную канцэнтрацыю можна разлічыць па формулах:
а) ;
б) ;
в) ;
г) .
2. Малярная канцэнтрацыя газападобнага рэчыва мае размернасць:
- а) дм3/моль;
- б) моль/дм3;
- в) г/дм3;
- г) моль–1.
3. Пры н. у. аб’ём 22,4 дм3 маюць рэчывы колькасцю 1 моль, формулы якіх:
- а) СаС2;
- б) С2Н6;
- в) СО2;
- г) О3.
4. Малярная канцэнтрацыя азоту масай 5,6 г, які знаходзіцца ў сасудзе аб’ёмам 20 дм3, роўная (моль/дм3):
- а) 0,001;
- б) 0,01;
- в) 0,02;
- г) 0,1.
5. Пры нармальных умовах у сасудзе аб’ёмам 5 дм3 змяшчаецца газ масай 5,6 г. Яго малярная канцэнтрацыя складае 0,04 моль/дм3. Гэтым газам можа быць:
- а) С2Н4;
- б) С2Н6;
- в) N2;
- г) CО.