§ 6. Закон Авагадра як адзін з асноўных законаў хіміі

Пытанні, заданні, задачы

1. Растлумачце сутнасць закону Авагадра.

2. Чаму

  • а) малярны аб’ём газу залежыць ад яго тэмпературы і ціску;
  • б) адносная шчыльнасць двух газаў не залежыць ад тэмпературы і ціску?

3. Вызначце адносную шчыльнасць газаў:

  • а) метану па вадародзе;
  • б) прапану па геліі;
  • в) хлору па паветры;
  • г) аміяку па вадародзе.

4. Вызначце малярную масу газу, адносная шчыльнасць якога па геліі роўная 7,5. Якія з газаў адпавядаюць умове задачы: N2, NO, CO2, C2H4, C2H6, CH2O?

5. Адносная шчыльнасць першага газу па другім роўная 0,53. Які з газаў мае большую малярную масу?

6. Які аб’ём кіслароду (н. у.) неабходны для поўнага спальвання этану аб’ёмам 100 м3? Які аб’ём паветра (н.  у.) спатрэбіцца для гэтых мэтаў? Рашыце задачу, выкарыстоўваючы аб’ёмныя адносіны газаў.

7. Вызначце аб’ём паветра (н. у.), які неабходны для поўнага спальвання бутану С4Н10 масай 10 кг.

8. Змяшайце 10 м3 азоту і 20 м3 вадароду (н. у.). Вызначце адносную шчыльнасць па вадародзе сумесі, якая ўтварылася.

9. Вызначце хімічную формулу вуглевадароду, у якім масавая доля вугляроду складае 82,76 %, адносная шчыльнасць вуглевадароду па паветры роўная 2.

10. Пры спальванні арганічнага рэчыва масай 6,9 г утварыліся аксід вугляроду(IV) масай 13,2 г і вада масай 8,1 г. Вызначце малекулярную формулу рэчыва, калі адносная шчыльнасць яго пары па паветры роўная 1,586.

Павышаны ўзровень
§ 6.1