§ 5. Асноўныя законы хіміі. Закон пастаянства саставу рэчыва. Закон захавання масы рэчыва

*Самакантроль

1. Закон захавання масы рэчываў у хімічных рэакцыях выкарыстоўваецца:

  • а) пры вылічэнні адноснай малекулярнай масы;
  • б) пры расстаноўцы каэфіцыентаў ва ўраўненнях рэакцый;
  • в) у разліках па ўраўненнях рэакцый;
  • г) пры складанні хімічнай формулы па валентнасці.

2. Правільна расстаўлены каэфіцыенты ва ўраўненнях рэакцый:

  • а) Al2O3 + 3H2SO4 = Al2(SO4)3 + 6H2O;
  • б) 2Al + 3H2SO4 = Al2(SO4)3 + 3H2↑;
  • в) 4FeS2 + 11O2 = 8SO2 + 2Fe2O3;
  • г) С4Н10 + 6О2 = 4СО2 + 5Н2О.

3. Назавіце рэчывы, маса якіх павялічваецца пры награванні ў адкрытым сасудзе:

  • а) Cu;
  • б) Fe;
  • в) CаСО3;
  • г) Рb.

4. Масавыя долі элементаў у бінарным злучэнні роўныя. Хімічная формула злучэння:

  • а) NO;
  • б) СО;
  • в) SO2;
  • г) SO3.

5. Нястэхіяметрычны састаў могуць мець злучэнні:

  • а) NH3;
  • б) FeО;
  • в) NiO;
  • г) CO.