§ 5. Асноўныя законы хіміі. Закон пастаянства саставу рэчыва. Закон захавання масы рэчыва

Фундаментальныя законы хіміі дазваляюць апісваць якасны і колькасны састаў рэчываў, а таксама змены саставу падчас хімічных ператварэнняў. Без ведання гэтых законаў немагчымыя хімічны аналіз саставу рэчыва, вылічэнне колькасцей рэагентаў для правядзення хімічных рэакцый у прамысловасці і ў лабараторыі, вызначэнне выхаду прадуктаў.