§ 5. Асноўныя законы хіміі. Закон пастаянства саставу рэчыва. Закон захавання масы рэчыва

Пытанні, заданні, задачы

1. Сфармулюйце асноўныя законы хіміі, якія апісваюць якасны і колькасны састаў рэчываў, а таксама змены гэтага саставу падчас хімічных ператварэнняў.

2. У выніку рэакцыі раскладання карбанату кальцыю пры яго гартаванні адбылося памяншэнне масы цвёрдага рэчыва. Што, акрамя масы цвёрдага прадукту, трэба вымераць для пацвярджэння закону захавання масы рэчыва?

3. Як і чаму змяняецца маса порцыі жалезных апілак пры іх захоўванні на паветры?

4. Расстаўце каэфіцыенты ў схемах рэакцый:

  • С2Н2 + О2 → СО2 + Н2О;
  • Аl2О3 + H2SO4 → Аl2(SO4)3 + H2O;
  • Аl + HCl → AlCl3 + H2;
  • Fe + Cl2 → FeCl3.

5. На электронныя вагі паставілі дзве шклянкі, якія змяшчаюць пітную соду і саляную кіслату. Потым, зняўшы шклянкі з вагаў, асцярожна перасыпалі парашок соды ў шклянку з кіслатой, пасля чаго абедзве шклянкі зноў паставілі на вагі. Як змяніліся паказанні на табло вагаў?

6. Вызначце масу хларыду жалеза(III), які ўтварыўся пры гарэнні жалеза масай 2,8 г у хлоры.

7. Вызначце аб’ём паветра (н. у.), які неабходны для абпалу пірыту FeS2 масай 1,2 кг. Абпал пірыту на паветры працякае па схеме: FeS2 + О2 → Fe2О3 + SO2.

8. Чаму роўная маса солі, атрыманай пры ўзаемадзеянні раствору, які змяшчае 10 г гідраксіду натрыю, з растворам, у якім утрымліваецца 10 г хлоравадароду?

9. Вызначце хімічную формулу рэчыва, у якім:

  • а) масавыя долі жалеза і кіслароду адпаведна роўныя 72,4 % і 27,6 %;
  • б) суадносіны мас кальцыю, азоту і кіслароду роўныя 10 : 7 : 24;
  • в) на 1,83 г аксіду хлору прыходзіцца 0,71 г хлору;
  • г) масавыя долі натрыю, серы і кіслароду адпаведна роўныя 0,365, 0,254 і 0,381.

10. Сумесь аксідаў магнію і кальцыю масай 1,04 г растварылі ў азотнай кіслаце. Пры гэтым утварылася сумесь нітратаў масай 3,2 г. Вылічыце масу кожнага з аксідаў.