§ 5. Асноўныя законы хіміі. Закон пастаянства саставу рэчыва. Закон захавання масы рэчыва

Закон захавання масы рэчыва

Закон захавання масы рэчыва дазваляе вылічваць масы рэчываў, якія ўступаюць у рэакцыю або якія ўтвараюцца ў выніку яе працякання.

Нагадаем, што працэс ператварэння адных рэчываў у іншыя без змены агульнай колькасці і прыроды атамаў, з якіх гэтыя рэчывы складаюцца, называюць хімічнай рэакцыяй. Рэчывы, што ўступаюць у хімічную рэакцыю, — гэта рэагенты, а што ўтвараюцца ў выніку хімічнай рэакцыі — гэта прадукты.

Працяканне хімічных рэакцый падпарадкоўваецца закону захавання масы рэчываў: маса рэчываў, якія ўступілі ў хімічную рэакцыю, роўная масе рэчываў, якія ўтварыліся.

Дзеянне закону можна паказаць на наступным прыкладзе. Калі закрытую колбу з невялікай колькасцю фосфару ўзважыць, а потым нагрэць, то фосфар загараецца яркім полымем, а колба напаўняецца белым дымам. Паўторнае ўзважванне паказвае, што агульная маса колбы са змесцівам не змянілася (мал. 10).

img
Мал. 10. Дослед, які ілюструе закон захавання масы рэчыва

З пазіцыі атамна-малекулярнага вучэння закон можна растлумачыць тым, што пры хімічных рэакцыях атамы не знікаюць і не ўзнікаюць зноў, іх агульны лік застаецца нязменным, а значыць, і сумарныя масы рэчываў да і пасля рэакцыі аднолькавыя.

img

Вялікі ўклад у эксперыментальны доказ закону захавання масы рэчыва ўнеслі доследы рускага вучонага М. В. Ламаносава і французскага хіміка А. Лавуазье (2-я палова XVIII ст.) па вымярэнні масы зыходных рэчываў і масы прадуктаў, якія з іх атрымліваюцца.

Пакажам, як можна выкарыстоўваць закон захавання масы рэчыва для колькасных разлікаў па ўраўненнях рэакцый на прыкладзе гарэння метану ў кіслародзе з утварэннем вады і вуглякіслага газу.

Схема гэтай рэакцыі:

СН subscript 4 space plus space straight О subscript 2 space rightwards arrow space straight Н subscript 2 straight О space plus space СО subscript 2.

Перад формуламі паставім каэфіцыенты, якія павінны ўраўнаваць лік атамаў рэагентаў і прадуктаў:

СН subscript 4 space end subscript plus space 2 straight О subscript 2 space equals space 2 straight Н subscript 2 straight О space plus space СО subscript 2.

Гэта ўраўненне сведчыць пра тое, што ўтварэнне адной малекулы вуглякіслага газу і дзвюх малекул вады адбываецца, калі адна малекула метану прарэагуе з дзвюма малекуламі кіслароду. Каэфіцыенты паказваюць, у якіх мольных суадносінах рэагуюць рэчывы і ўтвараюцца прадукты.

Так, са складзенага ўраўнення рэакцыі відаць, што калі ў рэакцыю ўступае 1 моль метану, то на яго спальванне выдаткоўваецца 2 моль кіслароду, у выніку ўтвараюцца 2 моль вады і 1 моль вуглякіслага газу.

З улікам гэтых колькасных суадносін можна разлічыць масу (колькасць, аб’ём) рэагентаў, неабходных для атрымання пэўнай колькасці прадуктаў, і наадварот — прадуктаў па зыходных рэчывах.

Прыклад 2. Вызначце масу сульфату алюмінію, які ўтварыўся пры поўным растварэнні алюмінію масай 13,5 г у разбаўленай сернай кіслаце.

Дадзена:

m(Аl) = 13,5 г

m(Al2(SО4)3) — ?

Рашэнне

M(Al) = 27 г/моль; M(Al2(SO4)3) = 342 г/моль.

Колькасць алюмінію, які ўступіў у хімічную рэакцыю:

n left parenthesis Al right parenthesis space equals space fraction numerator m left parenthesis Al right parenthesis over denominator M left parenthesis Al right parenthesis end fraction equals fraction numerator 13 comma 5 space straight г over denominator 27 space straight г divided by моль end fraction equals 0 comma 5 space моль.

З улікам ва ўраўненні рэакцыі каэфіцыентаў маем:

stack 2 Al with 2 space моль below and 0 comma 5 space моль on top space plus space 3 straight H subscript 2 SО subscript 4 space end subscript equals stack space Al subscript 2 left parenthesis SO subscript 4 right parenthesis subscript 3 with 1 space моль below and x space моль on top space plus space 3 straight H subscript 2 upwards arrow comma

адкуль

x equals fraction numerator 1 space times space 0 comma 5 over denominator 2 end fraction equals 0 comma 25, гэта значыць n left parenthesis Al subscript 2 left parenthesis SO subscript 4 right parenthesis subscript 3 right parenthesis space equals space 0 comma 25 моль.

Масса соли:

m(Al2(SO4)3) = n(Al2(SO4)3) ∙ M(Al2(SO4)3) = 0,25 моль ∙ 342 г/моль = 85,5 г.

Адказ: m(Al2(SO4)3) = 85,5 г.

Прыклад 3. Пры гарэнні магнію масай 1,2 г утварыўся яго аксід масай 2 г. Вызначце аб’ём кіслароду (н. у.), выдаткаванага на гарэнне магнію.

Рашыць такую задачу можна як з дапамогай ураўнення рэакцыі, так і без яго. Разгледзім другі спосаб.

Дадзена:

m(Mg) = 1,2 г

m(MgO) = 2 г

V(O2) — ?

Рашэнне

СЗгодна з законам захавання масы рэчываў, маса рэчываў, якія ўтварыліся, роўная масе рэчываў, якія ўступілі ў хімічную рэакцыю:

m left parenthesis Mg right parenthesis space plus space m left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis space equals space m left parenthesis MgO right parenthesis.

Таму маса кіслароду роўная:

m left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis space equals space m left parenthesis MgO right parenthesis space – space m left parenthesis Mg right parenthesis space equals space 2 space straight г space – space 1 comma 2 space straight г space equals space 0 comma 8 space straight г comma

а яго колькасць складае:

n left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis space equals fraction numerator m left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis over denominator M left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis end fraction equals fraction numerator 0 comma 8 space straight г over denominator 32 space straight г divided by моль end fraction equals 0 comma 025 space моль.

Аб’ём кіслароду роўны:

V left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis space equals space n left parenthesis straight O subscript 2 right parenthesis space times space V subscript m italic equals italic space 0 comma 025 space моль space times space 22 comma 4 space дм cubed divided by моль space equals space 0 comma 56 space дм cubed.

Адказ: V(O2) = 0,56 дм3.