§ 4. Колькасныя характарыстыкі рэчыва

*Самакантроль

1. Да колькасных характарыстык рэчыва адносяць велічыні, якія пазначаюцца сімваламі:

  • а) N;
  • б) Vm;
  • в) М;
  • г) Mr.

2. Аб’ём вадкасці ў лабараторыі вызначаюць з дапамогай:

а) Вариант <i>а</i>
б) Вариант <i>б</i>
в) Вариант <i>в</i>
г) Вариант <i>г</i>

3. Маса і аб’ём (н. у.) порцыі кіслароду колькасцю 0,2 моль роўныя:

  • а) 3,2 г;
  • б) 6,4 г;
  • в) 112 дм3;
  • г) 4,48 дм3.

4. Колькасць звадкаванага азоту масай 1,4 г роўная:

  • а) 39,2 моль;
  • б) 19,6 моль;
  • в) 0,1 моль;
  • г) 0,05 моль.

5. Маса сумесі, якая ўтрымлівае кісларод О2 і азон О3 колькасцю 2 моль і 0,1 моль адпаведна, роўная:

  • а) 168 г;
  • б) 99,2 г;
  • в) 68,8 г;
  • г) 11,2 г.