§ 4. Колькасныя характарыстыкі рэчыва

Малярная маса

Выкарыстанне адзінкі вымярэння колькасці рэчыва дазваляе ўзважваць рэчыва пэўнымі порцыямі колькасцю 1 моль або некалькі моляў. Маса аднаго моля рэчыва лікава роўная малярнай масе М. Яе таксама можна разлічыць дзяленнем масы порцыі рэчыва m на яго хімічную колькасць (лік моляў):

M italic equals m over n italic.

Такім чынам, малярная маса — велічыня, роўная адносінам масы порцыі рэчыва да яго хімічнай колькасці.

Размернасць малярнай масы — кг/моль, але хімікі часта карыстаюцца дольнай адзінкай г/моль. Лікава малярная маса роўная адноснай малекулярнай (формульнай) масе. Справядлівая толькі колькасная роўнасць, паколькі гаворка ідзе пра розныя фізічныя велічыні. Малярная маса характарызуе порцыю рэчыва, якая змяшчае 6,02 ∙ 1023 часціц, адносная малекулярная маса — адну часціцу (малекулу, формульную адзінку і інш.). Напрыклад, Mr(СО2) = 44, значыць M(СО2) = 44 г/моль. Малярная маса залежыць як ад колькаснага, так і ад якаснага саставу рэчыва (мал. 8).

img
Мал. 8. Порцыі рэчываў колькасцю 1 моль:
а — вадкіх, б — цвёрдых, в — газападобных (н. у.)

Ведаючы неабходную для хімічнай рэакцыі колькасць рэчыва, лёгка разлічыць яго масу па формуле:

m left parenthesis straight X right parenthesis space equals space M left parenthesis straight X right parenthesis space times space n left parenthesis straight X right parenthesis.

Так, напрыклад, для сінтэзу патрэбен аксід медзі(II) колькасцю 0,25 моль. Паколькі малярная маса M(CuO) = 80 г/моль, то маса яго порцыі складае: m(CuO) = M(CuO) ∙ n(CuO) = 0,25 моль ∙ 80 г/моль = 20 г, гэта значыць эксперыментатар павінен узважыць 20 г аксіду медзі(II).

Акрамя малярнай масы, кожнае рэчыва мае малярны аб’ём Vm, гэта значыць аб’ём рэчыва колькасцю 1 моль.

Малярны аб’ём газу Vm — велічыня, роўная адносінам аб’ёму дадзенай порцыі рэчыва V(Х) да яго хімічнай колькасці n(Х) у гэтай порцыі:

V subscript straight m equals fraction numerator V left parenthesis straight X right parenthesis over denominator n left parenthesis straight X right parenthesis end fraction.

Малярны аб’ём цвёрдых рэчываў і вадкасцей залежыць ад іх шчыльнасці.

Малярны аб’ём вады, кіслаты, металу і солі розны, таму што іх шчыльнасці таксама адрозніваюцца (мал. 8). Малярны аб’ём рэчыва можна таксама разлічыць па вядомай формуле V equals m over straight rho:

V subscript straight m equals V over n equals fraction numerator m over denominator straight rho space times space n end fraction equals fraction numerator n italic space italic times italic space M over denominator straight rho space times space n end fraction equals M over straight rho comma

дзе ρ — шчыльнасць рэчыва.

Напрыклад, малярны аб’ём воцатнай кіслаты:

V subscript straight m left parenthesis СН subscript 3 СООН right parenthesis space equals space fraction numerator M left parenthesis СН subscript 3 СООН right parenthesis over denominator straight rho left parenthesis СН subscript 3 СООН right parenthesis end fraction space equals space fraction numerator 60 space straight г divided by моль space over denominator 1 comma 05 space straight г divided by см cubed end fraction space equals space 5 comma 71 space см cubed divided by моль.

Разлічым малярны аб’ём двух адвольна выбраных газаў — азоту і метану (пры нармальных умовах):

V subscript straight m left parenthesis СН subscript 4 right parenthesis space equals fraction numerator 16 comma 04 space straight г divided by моль space over denominator 0 comma 7168 space straight г divided by дм cubed end fraction almost equal to 22 comma 4 space дм cubed divided by моль semicolon

V subscript straight m left parenthesis straight N subscript 2 right parenthesis space equals fraction numerator 28 comma 01 space straight г divided by моль space over denominator 1 comma 250 space straight г divided by дм cubed end fraction almost equal to 22 comma 4 space дм cubed divided by моль semicolon

Такім чынам, два адвольна выбраныя розныя газападобныя рэчывы — метан і азот — колькасцю 1 моль пры аднолькавых умовах займаюць адзін і той жа аб’ём. Гэта характэрна і для любых іншых газаў. Пры нармальных умовах малярны аб’ём газу Vm = 22,4 дм3/моль.

Нагадаем, што нармальныя ўмовы — гэта тэмпература 0 °С (273 K), ціск — 101,325 кПа.

Роўнасць аб’ёмаў розных газаў колькасцю 1 моль, якія вымяраюцца ў адных і тых жа ўмовах, тлумачыцца аднолькавым лікам малекул у выпадку абодвух газаў і адной і той жа адлегласцю паміж малекуламі. У газах, у адрозненне ад вадкіх і цвёрдых рэчываў, памеры малекул не аказваюць значнага ўплыву на малярны аб’ём.

Сістэматызуем найважнейшыя колькасныя характарыстыкі рэчываў і іх сумесей (табл. 3).

Табліца 3. Колькасныя характарыстыкі рэчыва, порцыі рэчыва і рэчыва ў сумесі

Колькасныя характарыстыкі рэчыва
Рэчыва Порцыя рэчыва
Велічыня Абазначэнне і адзінкі вымярэння Велічыня Абазначэнне і адзінкі вымярэння
Адносная малекулярная (формульная) маса Mr Маса m кг, г
Малярная маса M г/моль Аб’ём V м3
Малярны аб’ём Vm дм3/моль Колькасць рэчыва n моль
Шчыльнасць ρ кг/м3 Лік структурных адзінак (часціц) N
Масавая доля элемента ω —; %
Рэчыва ў сумесі
Масавая доля рэчыва ω —; % Малярная канцэнтрацыя рэчыва с моль/дм3
Аб’ёмная доля рэчыва φ —; %