§ 4. Колькасныя характарыстыкі рэчыва

Колькасць рэчыва (хімічная колькасць)

Рэчывы ўдзельнічаюць у хімічных рэакцыях у пэўных колькасных суадносінах.

Каб вызначыць узаемасувязь колькасці часціц, якія ўзаемадзейнічаюць, з масай і аб’ёмам, увялі фізічную велічыню — колькасць рэчыва.

Колькасць рэчыва (хімічная колькасць) — гэта фізічная велічыня, роўная адносінам колькасці структурных адзінак, якія складаюць яго порцыю, да пастаяннай Авагадра.

Умоўнае абазначэнне колькасці рэчыва — n, адзінка велічыні — 1 моль. Колькасць рэчыва характарызуе лік любых канкрэтных часціц (атамаў, малекул, іонаў, формульных адзінак) у дадзенай порцыі.

Моль — гэта адзінка колькасці рэчыва (хімічнай колькасці).

1 моль — колькасць рэчыва, якая ўтрымлівае 6,02 ∙ 1023 структурных адзінак рэчыва (атамаў, малекул, іонаў або формульных адзінак).

NА = 6,02 · 1023 моль–1 — гэта фундаментальная фізічная канстанта, названая «пастаянная Авагадра». Менавіта столькі атамаў змяшчаецца ў порцыі вугляроду-12 масай 12 г. Столькі ж формульных адзінак знаходзіцца, напрыклад, у порцыі аксіду крэмнію(IV) масай 60 г, лікава роўнай яго адноснай формульнай масе.

Колькасць рэчыва ў нейкай порцыі можна разлічыць дзяленнем ліку ўсіх часціц на лік часціц, якія ўтрымліваюцца ў 1 моль рэчыва:

n equals space N over N subscript straight A.

Такім чынам, уводзячы адзінку вымярэння 1 моль, пераходзім ад разгляду ўзаемадзеяння асобных часціц да разгляду ўзаемадзеяння порцый рэчываў.