§ 3.5. Узаемасувязь паміж класамі неарганічных злучэнняў

Самакантроль

1. Не з’яўляецца злучэннем генетычнага раду магнію:

  • а) МnO;
  • б) Мg(OH)2;
  • в) MgSO4;
  • г) MgO.

2. Дзеяннем вады можна ажыццявіць ператварэнні:

  • а) СаO → Сa(OH)2;
  • б) Р2О5 → Н3РO4;
  • в) SiO2 → H2SiO3;
  • г) ZnO → Zn(OH)2.

3. Прадуктамі ўзаемадзеяння металу і неметалу з’яўляюцца злучэнні:

  • а) К2S;
  • б) AlCl3;
  • в) SO3;
  • г) MgBr2.

4. Прадукт ператварэння SO3 rightwards arrow with straight H subscript 2 straight O on top утварае солі, рэагуючы з рэчывамі:

  • а) МgO;
  • б) Fe(OH)2;
  • в) S;
  • г) Na2SiO3.

5. Масавая доля кіслароду ў сульфаце, атрыманым у ператварэнні Х → ВаО → Ba(ОH)2 → ХSO4, роўная:

  • а) 6,9 %;
  • б) 13,7 %;
  • в) 27,5 %;
  • г) 72,5 %.