§ 3.5. Узаемасувязь паміж класамі неарганічных злучэнняў

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце хімічныя формулы рэчываў, якія ўтвараюць генетычны рад магнію: МnO, Mn(OH)2, Mg(OH)2, MgO, K2SO4, MgSO4, Mg, Mn, MnSO4.

2. Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы формулы рэчываў: Fe(ОН)2, СаО, Н2SO4, SО3, СО2, NaOH, Na2SO4, НСl, Н2SO3, K3PO4, Ba(ОН)2, КСl.

Оксиды Кислоты Основания Соли
       

3. Складзіце генетычныя рады металаў:

  • а) … → … → … → хларыд магнію;
  • б) … → … → … → сульфат цынку;
  • в) … → аксід натрыю → … → …;
  • г) … → … → гідраксід калію → ….

4. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле малюнка 6 на прыкладзе сернай кіслаты.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый для двух ператварэнняў:

  • а) ВаО → Ba(ОH)2 и Al2O3 → Al(ОH)3;
  • б) Li2О → LiОH и Fe2O3 → Fe(ОH)3.

Чаму вам спатрэбілася скласці розную колькасць ураўненняў рэакцый у прапанаваных ператварэннях?

6. Складзіце генетычны рад натрыю і генетычны рад вугляроду. У чым іх прынцыповае адрозненне? Напішыце ўраўненні рэакцый, якія дазваляюць ажыццявіць паслядоўнае атрыманне рэчываў у кожным радзе.

7. Разлічыце масу цынку, атрыманага ў выніку ператварэнняў: Zn → ZnO → Zn, калі маса зыходнага сульфіду цынку роўная 29,1 г, а страты склалі 5 %.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый згодна са схемай:

  • a) Вa not stretchy rightwards arrow with 1 on top ВаО not stretchy rightwards arrow with 2 on top Вa(OH)2 not stretchy rightwards arrow with 3 on top ВаСl2 not stretchy rightwards arrow with 4 on top ВaCO3 not stretchy rightwards arrow with 5
HNO subscript 3 on top …;
  • б) С not stretchy rightwards arrow with 1 on top СО2 not stretchy rightwards arrow with 2 on top Н2СO3 not stretchy rightwards arrow with 3 on top Na2СO3 not stretchy rightwards arrow with 4 on top CaCO3 not stretchy rightwards arrow with 5
HNO subscript 3 on top ….

9. Вызначце простае рэчыва Х у генетычным радзе і складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый:

Х not stretchy rightwards arrow with 1 on top Х2О5 not stretchy rightwards arrow with 2 on top Н3ХO4 not stretchy rightwards arrow with 3 on top K3ХO4,

калі масавая доля кіслароду ў злучэнні K3ХO4 роўная 30,19 %.

10. Вызначце простае рэчыва Х у генетычным радзе і складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый:

Хnot stretchy rightwards arrow with 1 on topХО2not stretchy rightwards arrow with 2 on topН2ХO3not stretchy rightwards arrow with 3 on topNaНХO3,

калі масавая доля элемента Х у злучэнні NaНХO3 роўная 30,77 %.