§ 3.4. Солі

Самакантроль

1. Да солей адносяць рэчывы, формулы якіх:

  • а) СаSO4;
  • б) Mg(OH)Cl;
  • в) С6Н5ОK;
  • г) KH2PO4.

2. Пры ўмераным награванні раскладаюцца солі металаў:

  • а) сульфаты;
  • б) фасфаты;
  • в) хларыды;
  • г) карбанаты.

3. Хларыд жалеза(II) можа рэагаваць з:

  • а) Zn;
  • б) Сu(OH)2;
  • в) NaОH;
  • г) Pb(NO3)2.

4. Соль не ўтворыцца ў рэакцыі:

  • а) Fe + HCl →;
  • б) Mg(OH)2 + HNO3 →;
  • в) Fe + H2O →;
  • г) K3PO4 + AgNO3 →.

5. Для прыгатавання раствору аб’ёмам 0,5 дм3 сульфату медзі(II) з малярнай канцэнтрацыяй 0,01 моль/дм3 неабходна ўзважыць медны купарвас масай:

  • а) 0,8 г;
  • б) 1,25 г;
  • в) 1,6 г;
  • г) 2,5 г.

Падрыхтуйце паведамленне. Аксіды і солі ў ювелірным магазіне.