§ 3.4. Солі

Солі — гэта складаныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў металаў і кіслотных астаткаў.

З пазіцый тэорыі электралітычнай дысацыяцыі солямі называюць складаныя рэчывы, пры дысацыяцыі якiх утвараюцца катыёны металаў і аніёны кіслотных астаткаў. Да солей таксама адносяць неарганічныя злучэнні, якія змяшчаюць іон амонію і кіслотны астатак: NH4Cl, (NH4)2SO4.