§ 3.4. Солі

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце формулы солей: NaOH, Na2SO4, Na2O, Cu(OH)2, CuCl2, Cu(NO3)2.

2. Запішыце формулы солей: Mg(OH)NO3, (CuOH)2CO3, NaHCO3, KH2PO4, (NH4)2HPO4. Падкрэсліце формулы кіслых солей.

3. Назавіце солі: FeCl2, MgSO4, CaCO3, NaHCO3, Mg(OH)Cl, NaH2PO4.

4. Складзіце формулы солей:

  • а) фасфат калію, карбанат магнію, сілікат натрыю, сульфат жалеза(III);
  • б) фасфат цынку, сульфат алюмінію, нітрат медзі(II), хларыд кальцыю.

5. Складзіце ўраўненні магчымых рэакцый раствору нітрату жалеза(II) з рэчывамі, формулы якіх: Cu, Na, NaOH, Na2SO4, KNO3, HCl.

6. У кожным радзе ўкажыце метал, здольны ўступаць у рэакцыю замяшчэння з водным растворам солі CuCl2:

  • а) Na, Fe, Hg;
  • б) Ca, Zn, Ag.

Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.

7. Вызначце масавую долю солі ў растворы, атрыманым пры растварэнні меднага купарвасу масай 25 г:

  • а) у вадзе масай 275 г;
  • б) у растворы сульфату медзі(II) масай 195 г з масавай доляй солі 5 %.

8. Вызначце малярную канцэнтрацыю нітрату натрыю ў растворы:

  • а) з масавай доляй 18 % і шчыльнасцю 1,118 г/см3;
  • б) з масавай доляй 1 % і шчыльнасцю 1,004 г/см3.

9. Прапануйце пяць спосабаў атрымання солі:

  • а) Ca3(PO4)2;
  • б) ZnSO4.

10. Пасля награвання нітрату медзі(II) масай 9,4 г маса цвёрдага астатку склала 5,08 г. Вызначце масу нераскладзенага нітрату.