§ 3.4. Солі

Атрыманне солей

Спосабы атрымання солей шматлікія і разнастайныя, пры гэтым яны з’яўляюцца адлюстраваннем хімічных уласцівасцей аксідаў, кіслот, асноў. Напрыклад, некаторыя найважнейшыя спосабы можна паказаць як узаемадзеянне рэчываў розных класаў. Гэта наглядна ілюструюць прыведзеныя ніжэй ураўненні рэакцый.

РэагентыУраўненне рэакцыі
Метал і неметал Cu + Cl2 = CuCl2
Асноўны і кіслотны аксіды MgO + SiO2 equals with t on top MgSiO3
Асноўны аксід і кіслата FeO + H2SO4 = FeSO4 + H2O
Кіслотны аксід і аснова CO2 + Ca(OH)2 = CaCO3 + H2O
Кіслотны аксід і аснова HCl + NaOH = NaCl + H2O
Кіслата і соль 2HCl + CaCO3 = CaCl2 + H2O + CO2
Шчолач і соль 3NaOH + FeCl3 = Fe(OH)3↓ + 3NaCl
Метал і кіслата Mg + 2HCl = MgCl2 + H2
Метал і соль Fe + CuSO4 = FeSO4 + Cu
Неметал і соль Сl2 + 2KBr = 2KCl + Br2