§ 3.4. Солі

Хімічныя ўласцівасці солей

Да агульных хімічных уласцівасцей солей адносяць іх узаемадзеянне з кіслотамі, шчолачамі, іншымі солямі і металамі.

Рэагент і ўраўненне рэакцыіАсаблівасці рэакцыі
1. Кіслата:
Na2CO3 + 2HCl = 2NaCl + CO2↑ + H2O
Больш моцная кіслата выцясняе больш слабую з яе солі
2. Шчолач:
CuCl2 + 2KOH = Cu(OH)2↓ + 2KCl
Утвараецца нерастваральная аснова і новая соль (моцныя асновы выцясняюць слабыя)
3. Соль:
BaCl2 + K2SO4 = BaSO4↓ + 2KCl
Утвараюцца дзве новыя солі, адна з якіх нерастваральная
4. Метал:
CuSO4 + Fe = FeSO4 + Cu↓
Больш актыўны метал выцясняе менш актыўны з раствору яго солі
5. Неметал:
Na2S + Cl2 = 2NaCl + S↓
Больш актыўны неметал выцясняе менш актыўны з раствору яго солі
6. Кіслотны (амфатэрны) аксід:
Na2CO3 + SiO2 equals with t on top Na2SiO3 + CO2
Пры сплаўленні ўтвараецца новая соль і лятучы аксід
7. Тэрмічнае раскладанне:
CaCO3 equals with t on top CaO + CO2↑;
2Cu(NO3)2 equals with t on top 2CuO + 4NO2↑ + O2
Пры награванні раскладаюцца, у асноўным, карбанаты і нітраты

Рэакцыі раствораў солей з металамі маюць і іншыя асаблівасці, акрамя адзначаных вышэй. Сапраўды, больш актыўныя металы выцясняюць менш актыўныя. Але калі больш актыўным з’яўляецца шчолачны або шчолачназямельны метал (Са, Sr, Ba, Ra), то ў растворы ён у першую чаргу рэагуе з вадой, а ўтвораная шчолач можа ўступіць у рэакцыю з соллю. Напрыклад, пры апусканні кавалачка натрыю ў раствор сульфату медзі(II) магчымыя такія рэакцыі:

2Na + 2H2O = 2NaOH + H2↑,

2NaOH + CuSO4 = Cu(OH)2↓ + Na2SO4,

гэта значыць, адбываецца рэакцыя абмену паміж соллю і ўтворанай шчолаччу.

З прычыны вылучэння значнай колькасці цеплаты ўтвораны гідраксід раскладаецца да аксіду, вадарод часткова аднаўляе аксід:

Cu(OH)2 equals with t on top CuO + 2H2O;

CuO + H2 equals with t on top Cu + H2O.

Дадаткова можна адзначыць рэакцыі солей бескіслародных кіслот з неметаламі, кіслародзмяшчальных кіслот — з кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, а таксама тэрмічнае раскладанне некаторых солей.

У раздзеле IV вы разгледзіце яшчэ адну важную ўласцівасць многіх солей — здольнасць падвяргацца гідролізу.