§ 3.4. Солі

Фізічныя ўласцівасці

Солі — цвёрдыя крышталічныя рэчывы. Афарбоўка солей можа быць абумоўлена як іонамі металу, так і аніёнамі кіслотнага астатку (мал. 6.4).

img
Мал. 6.4. Узоры солей: а — перманганат калію KMnO4, б — дыхрамат калію K2Cr2O7, в — хларыд калію KCl, г — карбанат гідраксамедзі(II), або малахіт, (СuOH)2CO3, д — дэкагідрат карбанату натрыю Na2CO3 10H2O

У залежнасці ад саставу солі маюць розную растваральнасць у вадзе. Самыя простыя звесткі пра яе прыведзены ў «Табліцы растваральнасці солей, кіслот, асноў» (гл. форзац падручніка).

У водным растворы пры дысацыяцыі cолей утвараюцца катыёны металу і аніёны кіслотнага астатку:

Na2SO4 → 2Na+ + SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript (сярэдняя соль);

NaHCO3 → Na+ + HCO subscript 3 superscript minus (кіслая соль слабай кіслаты);

NaHSO4 → Na+ + H+ + SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript (кіслая соль моцнай кіслаты);

Na2[Zn(OH)4] → 2Na+ + [Zn(OH)4]2− (комплексная соль).