§ 3.2. Кіслоты

Кіслоты — складаныя рэчывы, у малекулах якіх утрымліваюцца атамы вадароду, здольныя замяшчацца атамамі металаў, і кіслотныя астаткі; пры дысацыяцыі кіслот у якасці катыёнаў утвараюцца толькі катыёны вадароду H+.

Агульныя ўласцівасці кіслот — гэта змена афарбоўкі індыкатараў і ўтварэнне солей пры ўзаемадзеянні з металамі, асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі, асновамі і іншымі солямі.

Кіслоты атрымліваюць пры растварэнні ў вадзе адпаведных аксідаў або вадародных злучэнняў неметалаў, а таксама рэакцыяй абмену паміж соллю і больш моцнай кіслатой.