§ 3.2. Кіслоты
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Хімія. 11 клас |
Книга: | § 3.2. Кіслоты |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Воскресенье, 4 Май 2025, 23:12 |
Кіслотамі называюць складаныя рэчывы, малекулы якіх утрымліваюць атамы вадароду, здольныя замяшчацца атамамі металаў, і кіслотныя астаткі.
З пазіцый тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, асновы якой вы вывучалі ў 9-м класе, кіслотамі з’яўляюцца электраліты, пры дысацыяцыі якіх у якасці катыёнаў утвараюцца толькі катыёны вадароду H+.
Менавіта іоны вадароду абумоўліваюць агульныя ўласцівасці кіслот, у той час як іоны кіслотных астаткаў вызначаюць спецыфічныя ўласцівасці.
Класіфікацыя кіслот
Для класіфікацыі кіслот могуць быць выкарыстаны розныя прыкметы (табл. 1.3).
Табліца 1.3. Класіфікацыя кіслот
Прыкмета класіфікацыі | Класіфікацыйныя групы | Прыклады |
---|---|---|
1. Паводле паходжання | Мінеральныя (неарганічныя) | НCl, H2SO4, HNO3 |
Арганічныя (карбонавыя) | HCOOH, CH3COOH, C17H35COOH | |
2. Па наяўнасці атамаў кіслароду | Кіслародзмяшчальныя (гідраксіды) | H3PO4, H2SO4, H2CO3 |
Бескіслародныя | HCl, H2S, HF | |
3. Па ліку атамаў вадароду, здольных замяшчацца атамамі металаў | Аднаасноўныя | HNO3, HF, НCl, CH3COOH |
Шматасноўныя (двухасноўныя, трохасноўныя) |
H2SO4, H2SO3, H2CO3; H3PO4 |
|
4. Па сіле (здольнасці дысацыіраваць на іоны ў водным растворы) | Моцныя | H2SO4, HNO3, НCl, HClO4 |
Слабыя | H2CO3, H2S | |
HF, H3PO4 |
Так, дзяленне кіслот на аднаасноўныя і шматасноўныя дазваляе гаварыць пра тое, што ў шматасноўных кіслотах на метал можа замяшчацца адзін або некалькі атамаў вадароду. Гэта азначае, што шматасноўныя кіслоты могуць утвараць не толькі сярэднія, але і кіслыя солі, напрыклад: Na2CO3 і NaHCO3, K2S і KHS.
Дзяленне кіслот на моцныя і слабыя заснавана на тым, што моцныя кіслоты ў растворах цалкам распадаюцца на іоны:
Слабыя кіслоты на іоны распадаюцца нязначна, працэс іх дысацыяцыі — абарачальны:
Больш дэталёва з працэсамі дысацыяцыі кіслот вы азнаёміцеся, вывучаючы матэрыял раздзела IV.
Наменклатура кіслот
Вывучаючы пытанне аб наменклатуры кіслот, у першую чаргу неабходна адрозніваць кіслародзмяшчальныя і бескіслародныя кіслоты. Так, пры складанні назвы бескіслароднай кіслаты перад словамі «вадародная кіслата» дадаюць назву элемента, які ўваходзіць у састаў кіслотнага астатку, напрыклад: HCl — хлоравадародная кіслата, H2S — серавадародная кіслата.
Назва кіслародзмяшчальнай кіслаты паходзіць ад назвы элемента, да якога дадаецца адпаведны суфікс. Калі атамы элемента, які ўтварае кіслародзмяшчальную кіслату, знаходзяцца ў найвышэйшай ступені акіслення, то кіслародзмяшчальная кіслата мае суфікс -н-, напрыклад — серная кіслата,
— азотная кіслата,
— хлорная кіслата.

У выпадку існавання атамаў элемента ў некалькіх дадатных ступенях акіслення па меры паніжэння ступені акіслення суфіксы змяняюцца ў наступным парадку: -н-, -ават-, -іст-, -аваціст-. Напрыклад, — хлорная,
— хларнаватая,
— хлорыстая,
— хларнавацістая кіслоты.
Хімічныя ўласцівасці кіслот
Да агульных уласцівасцей кіслот адносяць уласцівасці, абумоўленыя наяўнасцю іонаў вадароду ў іх растворах: узаемадзеянне з індыкатарамі, а таксама ўтварэнне солей пры ўзаемадзеянні з металамі, асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі, асновамі і солямі.
Растворы кіслот мяняюць афарбоўку такіх індыкатараў, як лакмус і метыларанж, на чырвоную.
Акрамя агульных уласцівасцей, кіслоты могуць праяўляць акісляльнааднаўленчыя ўласцівасці за кошт кіслотных астаткаў. Вам, напрыклад, вядомыя некаторыя з такіх рэакцый:
Спосабы атрымання кіслот
Класіфікацыя кіслот па наяўнасці або адсутнасці ў іх саставе кіслароду дазваляе супастаўляць некаторыя спосабы атрымання кіслот.
Так, многія бескіслародныя кіслоты можна атрымаць рэакцыяй злучэння вадароду з неметалам з наступным растварэннем прадукту ў вадзе:
H2 + Cl2 = 2HCl;
H2 + S = H2S.
Кіслародзмяшчальныя кіслоты атрымліваюць рэакцыяй злучэння адпаведных аксідаў з вадой:
Н2O + SO3 = H2SO4;
3Н2O + Р2О5 = 2H3PO4.

Паколькі SiO2 з вадой не ўзаемадзейнічае, для атрымання крэмніевай кіслаты спачатку атрымліваюць растваральную соль металу і толькі потым кіслату рэакцыяй абмену з больш моцнай кіслатой:
SiO2 + 2NaOH(канц. р-р) Na2SiO3 + H2O;
Na2SiO3 + H2SO4 = H2SiO3↓ + Na2SO4.
Як кіслародзмяшчальныя, так і бескіслародныя кіслоты часта можна атрымаць рэакцыяй абмену. Рэакцыя абмену можа працякаць у растворы паміж соллю, у састаў якой уваходзіць патрэбны кіслотны астатак, і іншай кіслатой; прычым умовай працякання рэакцыі з’яўляецца ўтварэнне слабай кіслаты, лятучай кіслаты або нерастваральнай солі:
Na2SiO3 + 2HCl = H2SiO3↓ + 2NaCl;
Na2S + 2HCl = 2NaCl + H2S↑;
BaCl2 + H2SO4 = BaSO4↓ + 2HCl.
Рэакцыя абмену магчымая пры ўзаемадзеянні цвёрдых солей і нелятучай канцэнтраванай сернай кіслаты пры награванні:
NaCl(цв) + H2SO4(канц) HCl↑ + NaHSO4
або 2NaCl(цв) + H2SO4(канц) 2HCl↑ + Na2SO4;
NaNO3(цв) + H2SO4(канц) HNO3↑ + NaHSO4
або 2NaNO3(цв) + H2SO4(канц) 2HNO3↑ + Na2SO4;
CH3COONa(цв) + H2SO4(1 : 1) CH3COOН↑ + NaHSO4.
Варта адзначыць, што ў прамысловасці атрыманне кіслот часта з’яўляецца шматстадыйным працэсам. Напрыклад, адзін з прамысловых спосабаў атрымання сернай кіслаты ўключае тры стадыі:
FeS2 → SO2 → SO3 → H2SO4.
Кіслоты — складаныя рэчывы, у малекулах якіх утрымліваюцца атамы вадароду, здольныя замяшчацца атамамі металаў, і кіслотныя астаткі; пры дысацыяцыі кіслот у якасці катыёнаў утвараюцца толькі катыёны вадароду H+.
Агульныя ўласцівасці кіслот — гэта змена афарбоўкі індыкатараў і ўтварэнне солей пры ўзаемадзеянні з металамі, асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі, асновамі і іншымі солямі.
Кіслоты атрымліваюць пры растварэнні ў вадзе адпаведных аксідаў або вадародных злучэнняў неметалаў, а таксама рэакцыяй абмену паміж соллю і больш моцнай кіслатой.
Пытанні, заданні, задачы
1. Пералічыце:
- а) прыкметы, па якіх класіфікуюць кіслоты;
- б) спосабы атрымання кіслот;
- в) агульныя хімічныя ўласцівасці кіслот.
2. Укажыце формулы:
- а) моцных кіслот — HF, HCl, H2S, HВr;
- б) слабых кіслот — HNO3, H2SO4, H2SO3, H2CO3.
3. Назавіце кіслоты, формулы якіх:
- а) HF, HCl, H2S, H2Se, HВr, HI;
- б) H2CO3, HNO3, H2SO4, H2SO3, H3PO4.
4. Дайце характарыстыку па ўсіх класіфікацыйных прыкметах (табл. 1.3):
- а) сернай кіслаты;
- б) серавадароднай кіслаты.
5. Складзіце ўраўненні рэакцый:
- а) азотнай кіслаты з рэчывамі: гідраксід натрыю, аксід алюмінію, карбанат калію;
- б) салянай кіслаты з рэчывамі: жалеза, аксід жалеза(III), аксід жалеза(II, III), карбанат кальцыю.
6. Прапануйце па два спосабы атрымання кожнай з кіслот — HCl і H2SO3. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.
7. Масавая доля кіслароду ў моцнай кіслаце саставу Н2ЭО4 роўная 44,14 %. Вызначце элемент Э ў саставе кіслаты.
8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
- а) KCl
HCl
MgCl2
MgСО3
MgSO4;
- б) CH3COOН
CH3COONa
CH3COOН
…
…
9. За суткі ў страўніку дарослага чалавека выпрацоўваецца каля 2 дм3 страўнікавага соку, малярная канцэнтрацыя хлоравадароду ў ім складае 16 ммоль/дм3. Вызначце колькасць (моль) і масу (г) НСl у такой порцыі страўнікавага соку.
10. Вызначце аб’ём воцату, неабходны для таго, каб «пагасіць» палову чайнай лыжкі пітной соды. Выкарыстоўвайце наступныя дадзеныя: маса NaHCO3 роўная 2,5 г, масавая доля воцатнай кіслаты — 9 %, шчыльнасць воцату — 1,011 г/см3.
Самакантроль
1. Укажыце формулы кіслот:
- а) HNO2;
- б) K2SO4;
- в) KHSO4;
- г) H2S.
2. Кіслата саставу H3PO4 з’яўляецца:
- а) кіслародзмяшчальнай;
- б) моцнай;
- в) шматасноўнай;
- г) трохасноўнай.
3. Саляная кіслата рэагуе з:
- а) HNO2;
- б) K2СOз;
- в) Аl2O3;
- г) H2S.
4. Сума каэфіцыентаў ва ўраўненні рэакцыі карбанату кальцыю з азотнай кіслатой роўная:
- а) 4;
- б) 5;
- в) 6;
- г) 7.
5. Іоннаму ўраўненню H+ + OH– = H2O адпавядае ўзаемадзеянне водных раствораў:
- а) HNO2 і NaOH;
- б) H2SO4 і Ba(OH)2;
- в) HNO3 і NaOH;
- г) H2SO4 і KOH.