§ 3.2. Кіслоты

Пытанні, заданні, задачы

1. Пералічыце:

  • а) прыкметы, па якіх класіфікуюць кіслоты;
  • б) спосабы атрымання кіслот;
  • в) агульныя хімічныя ўласцівасці кіслот.

2. Укажыце формулы:

  • а) моцных кіслот — HF, HCl, H2S, HВr;
  • б) слабых кіслот — HNO3, H2SO4, H2SO3, H2CO3.

3. Назавіце кіслоты, формулы якіх:

  • а) HF, HCl, H2S, H2Se, HВr, HI;
  • б) H2CO3, HNO3, H2SO4, H2SO3, H3PO4.

4. Дайце характарыстыку па ўсіх класіфікацыйных прыкметах (табл. 1.3):

  • а) сернай кіслаты;
  • б) серавадароднай кіслаты.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый:

  • а) азотнай кіслаты з рэчывамі: гідраксід натрыю, аксід алюмінію, карбанат калію;
  • б) салянай кіслаты з рэчывамі: жалеза, аксід жалеза(III), аксід жалеза(II, III), карбанат кальцыю.

6. Прапануйце па два спосабы атрымання кожнай з кіслот — HCl і H2SO3. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

7. Масавая доля кіслароду ў моцнай кіслаце саставу Н2ЭО4 роўная 44,14 %. Вызначце элемент Э ў саставе кіслаты.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а) KCl not stretchy rightwards arrow with 1 on top HCl not stretchy rightwards arrow with 2 on top MgCl2 not stretchy rightwards arrow with 3 on top MgСО3 not stretchy rightwards arrow with 4 on top MgSO4;
  • б) CH3COOН not stretchy rightwards arrow with 1 on top CH3COONa not stretchy rightwards arrow with 2 on top CH3COOН not stretchy rightwards arrow with 3
MgCO subscript 3 on topnot stretchy rightwards arrow with 4
straight H subscript 3 PO subscript 4 on top

9. За суткі ў страўніку дарослага чалавека выпрацоўваецца каля 2 дм3 страўнікавага соку, малярная канцэнтрацыя хлоравадароду ў ім складае 16 ммоль/дм3. Вызначце колькасць (моль) і масу (г) НСl у такой порцыі страўнікавага соку.

10. Вызначце аб’ём воцату, неабходны для таго, каб «пагасіць» палову чайнай лыжкі пітной соды. Выкарыстоўвайце наступныя дадзеныя: маса NaHCO3 роўная 2,5 г, масавая доля воцатнай кіслаты — 9 %, шчыльнасць воцату — 1,011 г/см3.