§ 3.2. Кіслоты

Наменклатура кіслот

Вывучаючы пытанне аб наменклатуры кіслот, у першую чаргу неабходна адрозніваць кіслародзмяшчальныя і бескіслародныя кіслоты. Так, пры складанні назвы бескіслароднай кіслаты перад словамі «вадародная кіслата» дадаюць назву элемента, які ўваходзіць у састаў кіслотнага астатку, напрыклад: HCl — хлоравадародная кіслата, H2S — серавадародная кіслата.

Назва кіслародзмяшчальнай кіслаты паходзіць ад назвы элемента, да якога дадаецца адпаведны суфікс. Калі атамы элемента, які ўтварае кіслародзмяшчальную кіслату, знаходзяцца ў найвышэйшай ступені акіслення, то кіслародзмяшчальная кіслата мае суфікс -н-, напрыклад straight H subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 — серная кіслата, straight H straight N with plus 5 on top straight O subscript 3 — азотная кіслата, straight H Cl with plus 7 on top straight O subscript 4 — хлорная кіслата.

img

У выпадку існавання атамаў элемента ў некалькіх дадатных ступенях акіслення па меры паніжэння ступені акіслення суфіксы змяняюцца ў наступным парадку: -н-, -ават-, -іст-, -аваціст-. Напрыклад, begin mathsize 14px style straight H Cl with plus 7 on top straight O subscript 4 end style — хлорная, begin mathsize 14px style straight H Cl with plus 5 on top straight O subscript 3 end style — хларнаватая, begin mathsize 14px style straight H Cl with plus 3 on top straight O subscript 2 end style — хлорыстая, begin mathsize 14px style straight H Cl with plus 1 on top straight O end style — хларнавацістая кіслоты.