§ 3.2. Кіслоты

Класіфікацыя кіслот

Для класіфікацыі кіслот могуць быць выкарыстаны розныя прыкметы (табл. 1.3).

Табліца 1.3. Класіфікацыя кіслот

Прыкмета класіфікацыіКласіфікацыйныя групыПрыклады
1. Паводле паходжання Мінеральныя (неарганічныя) НCl, H2SO4, HNO3
Арганічныя (карбонавыя) HCOOH, CH3COOH, C17H35COOH
2. Па наяўнасці атамаў кіслароду Кіслародзмяшчальныя (гідраксіды) H3PO4, H2SO4, H2CO3
Бескіслародныя HCl, H2S, HF
3. Па ліку атамаў вадароду, здольных замяшчацца атамамі металаў Аднаасноўныя HNO3, HF, НCl, CH3COOH
Шматасноўныя
(двухасноўныя,
трохасноўныя)

H2SO4, H2SO3, H2CO3;
H3PO4
4. Па сіле (здольнасці дысацыіраваць на іоны ў водным растворы) Моцныя H2SO4, HNO3, НCl, HClO4
Слабыя H2CO3, H2S
HF, H3PO4

Так, дзяленне кіслот на аднаасноўныя і шматасноўныя дазваляе гаварыць пра тое, што ў шматасноўных кіслотах на метал можа замяшчацца адзін або некалькі атамаў вадароду. Гэта азначае, што шматасноўныя кіслоты могуць утвараць не толькі сярэднія, але і кіслыя солі, напрыклад: Na2CO3 і NaHCO3, K2S і KHS.

Дзяленне кіслот на моцныя і слабыя заснавана на тым, што моцныя кіслоты ў растворах цалкам распадаюцца на іоны:

HNO subscript 3 space rightwards arrow space straight H to the power of plus space plus space NO subscript 3 superscript minus.

Слабыя кіслоты на іоны распадаюцца нязначна, працэс іх дысацыяцыі — абарачальны:

HNO subscript 2 space rightwards arrow over leftwards arrow space straight H to the power of plus plus space NO subscript 2 superscript minus semicolon space
HF space rightwards arrow over leftwards arrow space straight H to the power of plus plus space straight F to the power of –.

Больш дэталёва з працэсамі дысацыяцыі кіслот вы азнаёміцеся, вывучаючы матэрыял раздзела IV.