§ 3.1. Аксіды

Самакантроль

1. Аксідамі з’яўляюцца рэчывы, формулы якіх:

  • а) MgO;
  • б) Н2О2;
  • в) Fe2O3;
  • г) OF2.

2. Толькі кіслотныя аксіды пазначаны ў радах:

  • а) MgO, ZnO, NO;
  • б) SiO2, SO3, P2O5;
  • в) FeO, SiO2, SO2;
  • г) N2O5, СO2, Mn2O7.

3. Правільнымі ў адносінах да аксіду барыю з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) амфатэрны;
  • б) рэагуе з вадой;
  • в) уступае ў рэакцыю з кіслотнымі аксідамі;
  • г) пры падвышанай тэмпературы рэагуе з аксідам алюмінію.

4. Выберыце схемы здзяйсняльных рэакцый:

  • а) СаО + HCl →;
  • б) Al2O3 + Н2О →;
  • в) ZnO + NaOH →;
  • г) MgO + KOH →.

5. Колькасць сернай кіслаты, якая рэагуе з аксідам жалеза(II, III) масай 2,32 г, роўная:

  • а) 2 моль;
  • б) 4 моль;
  • в) 0,04 моль;
  • г) 0,2 кмоль.