§ 3.1. Аксіды

Наменклатура і класіфікацыя аксідаў

Аксідамі называюць складаныя рэчывы, якія складаюцца з двух элементаў, адзін з якіх — кіслародхОу). Кісларод у аксідах праяўляе ступень акіслення –2: straight С with plus 4 on top straight О with negative 2 on top subscript 2; Са with plus 2 on top straight О with negative 2 on top.

У звычайных умовах аксіды могуць быць у газападобным (CO2, NO), вадкім (H2O) і часцей за ўсё ў цвёрдым стане (мал. 6.2).

img
Мал. 6.2. Аксіды: а — кальцыю, б — медзі(II), в — медзі(I), г — хрому(III), д — жалеза(III), е — азоту(IV)
img

Злучэнне OF2 адносяць да фтарыдаў, бо ў гэтым злучэнні фтор — больш электраадмоўны элемент, а ступень акіслення кіслароду +2: begin mathsize 14px style straight O with plus 2 on top straight F with negative 1 on top subscript 2 end style.

Акрамя аксідаў, існуе некалькі груп бінарных кіслародзмяшчальных рэчываў — пераксіды (Н2О2, Na2O2), надпераксіды (KO2, RbO2, CsO2) і азаніды (KO3, CsO3). Атамы кіслароду ў іх злучаныя паміж сабой кавалентнай сувяззю. Ступень акіслення кіслароду ў іх розная: begin mathsize 14px style negative 1 end style, begin mathsize 14px style negative 1 half end style, begin mathsize 14px style negative 1 third end style. Усе гэтыя рэчывы з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.

Назвы аксідаў складаюцца са слова «аксід» і назвы элемента, напрыклад: Li2O — аксід літыю. Нагадаем, што ў выпадку існавання атамаў элемента ў некалькіх дадатных ступенях акіслення гэтую ступень у назвах або формулах аксідаў, асноў, солей паказваюць рымскімі лічбамі. Іх ставяць у дужках пасля назвы адпаведнага элемента, напрыклад: аксід жалеза(III), гідраксід жалеза(II), хларыд жалеза(II).

Існуюць аксіды, у якіх атамы металу знаходзяцца ў розных ступенях акіслення, напрыклад аксід жалеза(II, III) Fe3O4, або FeO Fe2O3.

Адрозніваюць солеўтваральныя (асноўныя, амфатэрныя, кіслотныя) і нясолеўтваральныя аксіды.

Да кіслотных адносяць аксіды, якія адпавядаюць кіслотам: straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 space long dash space straight H subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4, straight C with plus 4 on top straight O subscript 2 space long dash space straight H subscript 2 straight C with plus 4 on top straight O subscript 3. Гэта, як правіла, аксіды неметалаў (напрыклад, straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 comma space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3), аксіды металаў з высокімі значэннямі ступені акіслення +5, +6, +7 (напрыклад, Mn with plus 7 on top subscript 2 straight O subscript 7). Кіслотныя аксіды часта называюць ангідрыдамі кіслот (напрыклад, P2O5 — фосфарны ангідрыд).

Аксіды, якім адпавядаюць асновы, называюць асноўнымі: K2O — KОН, ВаО — Ва(ОН)2. Да іх адносяцца выключна аксіды металаў.

Амфатэрныя аксіды (Al2O3, Cr2O3, ZnO, BeO) у залежнасці ад умоў могуць праяўляць уласцівасці як кіслотных, так і асноўных аксідаў.