*§ 0-5. Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа

Практыкаванне 5

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

Пад казачным дубам
над Нёманам сінім
хлапец прызнаваўся ў каханні
дзяўчыне.
І рэхам той шэпт
адгукаўся між гаю:
…Кахаю, кахаю…
Я чула пя..чотнае
(с/ш)чырасці поўнае
маё белару(с/сс)кае роднае кроўнае
такое раптоўнае
такое чароўнае
такое ласкавае цёплае чыстае
як сонца агністае
як (Н/н)ёман празрыстае
як ка..ка быліна як песня,
жада(н/нн)ае
(да)гэтуль зусім у жыц..і (не/ня)пазнанае
в..сновае слова ад (с/ш)чырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы,
вятрыскам шаптаў яго
з лісцем між гаю:
… Кахаю, кахаю…
Шапталі яго сенажаць і дуброва,
людзьмі перачутае,
некаму новае,
адзінае, дзіўнае, светлае слова —
кахаю…кахаю…
Кахаю…
Люблю…
Беларускаму краю
Бясконца я слова «люблю» паўтараю.
                                                        Д. Бічэль.

Ці з’яўляюцца словы кахаю і люблю сінонімамі? Ці ўзаемазамяняльныя яны ў прачытаным вамі тэксце?
Спішыце трэці сказ, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Дакажыце, што ў сказе ёсць аднародныя азначэнні.
Ці з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа выдзеленыя ў тэксце словы?
Знайдзіце ў тэксце яшчэ адзін сказ з аднароднымі азначэннямі. Перабудуйце яго так, каб азначэнні стаялі пасля паяснёнага слова.
Назавіце параўнанні. Чым яны выражаны? Якую ролю выконваюць у тэксце?