*§ 0-5. Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | *§ 0-5. Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 19 Декабрь 2024, 22:03 |
Практыкаванне 1
Прачытайце. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі. Абгрунтуйце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца ручаі пад вузлаватым карэннем соснаў (М. Лынькоў). 2. Не куст адзін патрэбны салаўю, а цэлы сад, непагасальна весні! (Е. Лось). 3. То студзяць яе зімы, то паляць яе летысн (Я. Купала). 4. Чалавеку часам бывае патрэбна дакрануцца як да свае, так і да чужое памяці (Я. Скрыган). 5. Пасля завей свінцовых і дажджоў зямля сагрэта квеценню вясновай (З. Марозаў). 6. Небасхіл на ўсходзе ярчэй і ярчэй набрыняў малінавым сокам (Т. Хадкевіч). 7. Любой парою прыязджай у родныя мясціны: святла, і сіл, і дабрыні вазьмі сабе ад іх (С. Басуматрава). 8. Маю ўвагу прыцягваюць то пошчак салаўя, то зязюльчына «ку-ку», то трывожныя крыкі невядомых мне птушак (А. Жук). 9. А час бяжыць, бяжыць, бяжыць з каша, як з ручая (П. Броўка). 10. Аднак спусціцца аказалася цяжэй, чым ускараскацца. І смех і грэх (А. Федарэнка). 11. На дужых крылах жытняй збажыны дрыгавічоў, радзімічаў сыны да таямнічых зорак паляцяць (З. Марозаў).
Паслухаем мовазнаўцаў
Сказы з аднароднымі членамі ў простым па структуры сказе патрэбны для таго, каб перадаць некалькі паведамленняў, якія маюць агульную частку. |
Практыкаванне 2
Прачытайце тэкст. Назавіце сродкі сувязі сказаў у тэксце.
Ясь скінуў свой скураны горб вызваліў з яго быццам ад шалупін..я залацістае цела лютні і апусціўся ў траву лё..ка крата..чы струны. І твар у яго паяснеў і знікла некуды дурная ўсмеш..чка і вочы зрабіліся сталейшымі.
І (з)пад ягоных пальцаў палілася музыка — (с)пачатку асц..рожна (не/ня)ўпэўнена а пасля званч..й і званч..й моцна (не/ня)пераможна.
І ў ёй было ўсё п..развон рачных хваляў і шэпты трысн..гоў і крыкі чаек. У музыцы чуліся то галасы в..расоў пад ветрам то гуд пчол то крокі даждж.. па камяністай даро..е то сакаліны клёкат. У музыцы былі і нашы старадаўнія але а..чадна ўплец..ныя чары і голас пушчы.
Хлопец кінуў граць але музыка яшчэ гучала па..хопленая самімі кам..нямі самою зямлёю. Гучала ў нас бо мы і ёсць — зямля… (Паводле М. Латышкевіч).
Якую ролю адыгрываюць у тэксце аднародныя члены сказа?
Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Караваджа «Лютнік». Апішыце яе кампазіцыю, каляровую гаму, сюжэт, дэталі, выкарыстоўваючы сказы з аднароднымі членамі.
Практыкаванне 3
Прачытайце табліцу. Карыстаючыся ёю, раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах. Прывядзіце адпаведныя прыклады.
Практыкаванне 4
Выпішыце прыклады да кожнага пункта правіла. Назавіце ў сказах аднародныя члены, абагульняльныя словы пры іх. Вызначце іх сінтаксічную функцыю. Расстаўце знакі прыпынку і аргументуйце іх неабходнасць.
1. Стэп і неба ўсё ў змроку шэрым (М. Танк). 2. Шчыра сказаць тут духмянае ўсё наваколле вада паветра неба зоркі расліны (В. Казько). 3. І дзе б ён ні знаходзіўся што б ні рабіў араў зямлю сеяў касіў усюды спяваў. 4. Наогул яе [настаўніцу] любілі ўсе вучні настаўнікі калгаснікі (І. Шамякін). 5. На ўроках мовы праводзяццас розныя віды работ напрыклад дыктанты сачыненні пераказы. 6. Вялася звычайная размова знаёмых людзей у першыям хвіліны сустрэчы пра надвор’е пра здароўе пра навіны. 7. Рыбацкая снасць сетка нераты вуды была адмысловая ў дзядзькіф Марціна (Я. Колас).
Практыкаванне 5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Пад казачным дубам
над Нёманам сінім
хлапец прызнаваўся ў каханні
дзяўчыне.
І рэхам той шэпт
адгукаўся між гаю:
…Кахаю, кахаю…
Я чула пя..чотнае
(с/ш)чырасці поўнае
маё белару(с/сс)кае роднае кроўнае
такое раптоўнае
такое чароўнае
такое ласкавае цёплае чыстае
як сонца агністае
як (Н/н)ёман празрыстае
як ка..ка быліна як песня,
жада(н/нн)ае
(да)гэтуль зусім у жыц..і (не/ня)пазнанае
в..сновае слова ад (с/ш)чырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы,
вятрыскам шаптаў яго
з лісцем між гаю:
… Кахаю, кахаю…
Шапталі яго сенажаць і дуброва,
людзьмі перачутае,
некаму новае,
адзінае, дзіўнае, светлае слова —
кахаю…кахаю…
Кахаю…
Люблю…
Беларускаму краю
Бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Д. Бічэль.
Ці з’яўляюцца словы кахаю і люблю сінонімамі? Ці ўзаемазамяняльныя яны ў прачытаным вамі тэксце?
Спішыце трэці сказ, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Дакажыце, што ў сказе ёсць аднародныя азначэнні.
Ці з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа выдзеленыя ў тэксце словы?
Знайдзіце ў тэксце яшчэ адзін сказ з аднароднымі азначэннямі. Перабудуйце яго так, каб азначэнні стаялі пасля паяснёнага слова.
•Назавіце параўнанні. Чым яны выражаны? Якую ролю выконваюць у тэксце?
Практыкаванне 6
Спішыце, расстаўце знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, растлумачце іх пастаноўку. Назавіце ўмовы аднароднасці і неаднароднасці азначэнняў.
1. А потым спадарожнікамі сталі пагоркі нарачанскія і далі і прыдарожныя бярозы хвоі і птушкі і аблокі нада мною (М. Танк). 2. Калі пакідаеш Радзіму, становяцца снамі і людзі і сосны (М. Танк). 3. Цяпер, калі б я ні прыязджаў, сустракае то нясмелай яшчэ травою то спасаўскім яблыкам то здрыжэлым апошнім лістом то ганарыстым снегам вечная маміна хата. А мама сама не выйдзе (Р. Барадулін). 4. Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяці хвілін пашкадаваўс, каб дзецям паказаць куточак свету і хараство людзей і дрэў і траў (П. Панчанка). 5. Нашы дзяды і бацькі бабулі і матулі ўмелі шанаваць хлеб (М. Чарняўскі). 6. Мала знойдзецца на зямлі такіх месцаў дзе б так прыгожа спалучаліся і балоты і горы і лес. 7. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны (Я. Колас). 8. Ляснік — першы ў наваколлі паляўнічы і рыбак найлепшы і грыбнік (В. Вольскі). 9. Успомняцца стэпы пушчы і бор і горы і мора і зорны прастор (П. Броўка).
•Выпішыце дзеясловы ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, абазначце канчаткі, растлумачце іх правапіс.
Практыкаванне 7
Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі, расстаўце і абгрунтуйце знакі прыпынку ў іх.
У цэнтры горада-героя Мінска, паміж галоўнай магістраллю сталіцы і нетаропкай Свіслаччу, раскінуўся адзін з найбольш маляўнічых паркаў — Купалаўскі.
У глыбіні цэнтральнай алеі сустракае гасцей велічны выліты з бронзы помнік Янку Купалу. Фігура паэта размешчана на нізкім гранітным пастаменце, які паўтарае прыродныя формы. Гэта груба абчасаная скала з натуральнымі выемкамі і выступамі.
Скульптары стварылі магутную бронзавую фігуру ў руху. Паэт ідзе, абапіраючыся на кій, у накінутым на плечы паліто. Імкненне наперад перадаюць і пастава і погляд паэта, скіраваныя ўдалячынь. Любога ўразяць вялікі высакародны лоб песняра выразныя крыху сумныя вочы з цяжкімі павекамі тонкі з лёгкай гарбінкай нос і ў той жа час мужны валявы падбародак. Выразны акрэслены сілуэт помніка добра глядзіцца на фоне неба і дрэў. Ствараецца ўражанне, што паэт ідзе па роднай зямлі насустрач свайму народу, якому прысвяціў вечную неўміручую ліру (М. Чырскі).
•Выпішыце словы, якія ілюструюць правілы «Правапіс о, э, а», «Правапіс е, ё, я», «Правапіс галосных у складаных словах». Вусна ўзнавіце гэтыя правілы.
Разгледзьце фотаздымак помніка Янку Купалу ў парку ў Мінску. Складзіце і запішыце невялікі тэкст (7-8 сказаў) на тэму «Творчасць Янкі Купалы». Скарыстайце сказы з аднароднымі членамі.