*§ 0-5. Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа

Практыкаванне 1

 Прачытайце. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі. Абгрунтуйце пастаноўку знакаў прыпынку.

1. Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца ручаі пад вузлаватым карэннем соснаў (М. Лынькоў). 2. Не куст адзін патрэбны салаўю, а цэлы сад, непагасальна весні! (Е. Лось). 3. То студзяць яе зімы, то паляць яе летысн (Я. Купала). 4. Чалавеку часам бывае патрэбна дакрануцца як да свае, так і да чужое памяці (Я. Скрыган). 5. Пасля завей свінцовых і дажджоў зямля сагрэта квеценню вясновай (З. Марозаў). 6. Небасхіл на ўсходзе ярчэй і ярчэй набрыняў малінавым сокам (Т. Хадкевіч). 7. Любой парою прыязджай у родныя мясціны: святла, і сіл, і дабрыні вазьмі сабе ад іх (С. Басуматрава). 8. Маю ўвагу прыцягваюць то пошчак салаўя, то зязюльчына «ку-ку», то трывожныя крыкі невядомых мне птушак (А. Жук). 9. А час бяжыць, бяжыць, бяжыць з каша, як з ручая (П. Броўка). 10. Аднак спусціцца аказалася цяжэй, чым ускараскацца. І смех і грэх (А. Федарэнка). 11. На дужых крылах жытняй збажыны дрыгавічоў, радзімічаў сыны да таямнічых зорак паляцяць (З. Марозаў).