Палітычная сфера |
- • Захаванне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека;
- • устойлівае развіццё дэмакратычнай, прававой, сацыяльна адказнай дзяржавы;
- • забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання дзяржаўных інстытутаў у інтарэсах грамадства;
- • дасягненне збалансаванасці палітычных інтарэсаў грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў і дзяржавы, грамадскага кансэнсусу па ключавых пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь;
- • развіццё грамадзянскай супольнасці з улікам нацыянальных традыцый і асаблівасцей;
- • эфектыўнае супрацьдзеянне карупцыі;
- • фарміраванне шматпалярнага свету і сістэмы міжнародных адносін, заснаваных на вяршэнстве норм міжнароднага права і шматбаковым супрацоўніцтве, якія забяспечваюць удзел Беларусі ў вырашэнні пытанняў, што закранаюць яе інтарэсы;
- • удасканаленне і ўмацаванне механізмаў гарантавання нацыянальнай і калектыўнай бяспекі з удзелам Рэспублікі Беларусь на глабальным, рэгіянальным і двухбаковым узроўнях, наданне міжнароднай бяспецы ўсёабдымнага і комплекснага характару;
- • прагматычнае ўзаемадзеянне з сусветнымі цэнтрамі сілы, заснаванае на эфектыўнай шматбаковай і шматвектарнай дыпламатыі, стратэгічным партнёрстве і асаблівых стасунках з дружалюбнымі дзяржавамі, раўнапраўным узаемадзеянні і ўзаемным уліку інтарэсаў;
- • пазіцыянаванне Рэспублікі Беларусь за мяжой у якасці дэмакратычнай прававой дзяржавы, адказнага і прадказальнага партнёра, донара міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі;
- • забеспячэнне абароны правоў суайчыннікаў і салідарнасці беларусаў ва ўсім свеце дзеля моцнай, квітнеючай Беларусі
|
Эканамічная сфера | Сацыяльная сфера |
- • эканамічны рост і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі на аснове яе структурнай перабудовы, устойлівага інавацыйнага развіцця, інвестыцый у чалавечы капітал, мадэрнізацыі эканамічных адносін, зніжэння сабекошту, імпартаёмістасці і матэрыялаёмістасці вырабленай прадукцыі;
- • захаванне ўстойлівасці нацыянальнай фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм;
- • забеспячэнне недыскрымінацыйнага доступу на сусветныя рынкі тавараў і паслуг, сыравінных і энергетычных рэсурсаў;
- • дасягненне ўзроўню энергетычнай бяспекі, дастатковага для нейтралізацыі знешняй залежнасці ад паступлення энерганосьбітаў;
- • падтрыманне гарантаванага ўзроўню харчовай бяспекі;
- • трансфер сучасных тэхналогій у эканоміку краіны пераважна за кошт прамых інвестыцый, даступнасць замежных крэдытных рэсурсаў
|
- • задавальненне асноўных сацыяльных патрэб грамадзян, мінімізацыя негатыўных наступстваў сацыяльнай дыферэнцыяцыі і сацыяльнай напружанасці ў грамадстве;
- • гарантаванне грамадскай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, зніжэнне ўзроўню злачыннасці і крыміналізацыі грамадства;
- • забеспячэнне занятасці працаздольных грамадзян і годнага ўзроўню аплаты працы;
- • развіццё інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства, захаванне і памнажэнне яго культурнай спадчыны, умацаванне духу патрыятызму;
- • забеспячэнне гарманічнага развіцця міжнацыянальных і міжканфесійных адносін
|
Навукова-тэхналагічная сфера | Інфармацыйная сфера |
- • фарміраванне эканомікі, заснаванай на ведах, забеспячэнне развіцця навукі і тэхналогій як базы ўстойлівага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- • стварэнне новых вытворчасцей, сектараў эканомікі перадавых тэхналагічных укладаў, інтэнсіўнае тэхналагічнае абнаўленне базавых сектараў эканомікі і ўкараненне перадавых тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства;
- • пашырэнне прысутнасці Беларусі на сусветным рынку інтэлектуальных прадуктаў, навукаёмістых тавараў і паслуг, узаемавыгаднае міжнароднае навукова-тэхналагічнае супрацоўніцтва і прыцягненне ў эканоміку краіны тэхналогій сусветнага ўзроўню
|
- • рэалізацыя канстытуцыйных правоў грамадзян на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі;
- • фарміраванне і паступальнае развіццё інфармацыйнага грамадства;
- • раўнапраўны ўдзел Рэспублікі Беларусь у сусветных інфармацыйных адносінах;
- • пераўтварэнне інфармацыйнай індустрыі ў экспартна арыентаваны сектар эканомікі;
- • эфектыўнае інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай палітыкі;
- • забеспячэнне надзейнасці і ўстойлівасці функцыянавання крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі
|
Дэмаграфічная сфера | Экалагічная сфера |
- • устойлівы рост колькасці беларускай нацыі на падставе паслядоўнага павелічэння нараджальнасці і чаканай працягласці жыцця, зніжэння смяротнасці насельніцтва;
- • павышэнне агульнага ўзроўню здароўя насельніцтва, ахова здароўя маці і дзіцяці;
- • умацаванне інстытута сям’і як сацыяльнага інстытута, найбольш спрыяльнага для рэалізацыі патрэбы ў дзецях, іх выхавання;
- • аптымізацыя ўнутраных і знешніх міграцыйных патокаў, забеспячэнне станоўчага сальда знешняй міграцыі эканамічна актыўнага насельніцтва
|
- • забеспячэнне экалагічна спрыяльных умоў жыццядзейнасці грамадзян;
- • пераадоленне негатыўных наступстваў радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі краіны і іншых надзвычайных сітуацый, рэабілітацыі экалагічна парушаных тэрыторый;
- • устойлівае прыродна-рэсурснае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
- • рацыянальнае выкарыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, экалагічнай раўнавагі прыродных сістэм;
- • садзейнічанне падтрыманню глабальнай і рэгіянальнай экалагічнай раўнавагі
|
Ваенная сфера |
- • умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;
- • эфектыўнае стратэгічнае стрымліванне, якое гарантуе падтрыманне міру, рэгіянальнай бяспекі і прадухіленне пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць Рэспублікі Беларусь;
- • забеспячэнне абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту краіны ў выпадку прымянення супраць яе ваеннай сілы ці пагрозы сілай;
- • развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы, падтрыманне ўзроўню абароннага патэнцыялу, адпаведнага магчымасцям дзяржавы і дастатковага для рашэння задач мірнага і ваеннага часу;
- • умацаванне міжнародных і рэгіянальных механізмаў гарантавання ваеннай бяспекі, партнёрства і даверу;
- • паслядоўнае развіццё і ўмацаванне ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй;
- • павышэнне эфектыўнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)
|