§ 27. РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ

icon Падвядзём вынікі. Сучасны этап развіцця сусветнай гаспадаркі адрозніваецца ўскладненнем узаемадзеяння … і … . Выкарыстанне прыродных рэсурсаў з улікам іх магчымага ўзнаўлення і захавання навакольнага асяроддзя ляжыць у аснове … прыродакарыстання. Закон незаменнасці геаграфічнай абалонкі: ніякае створанае чалавекам штучнае асяроддзе не зможа забяспечыць … стан геаграфічнай абалонкі лепш, чым існуючае … асяроддзе.

icon Праверым свае веды. 1. У чым заключаецца галоўнае адрозненне этапаў узаемадзеяння чалавека і прыроды? 2. Што і чаму з’яўляецца галоўным аб’ектам прыродакарыстання? 3. Чаму неабходна выконваць правіла меры пераўтварэння прыроднага асяроддзя?

icon Ад простага да складанага. 1. Якое значэнне мае вывучэнне заканамернасцей узаемаадносін чалавека і прыроды? 2. У чым заключаецца адрозненне асноўных тыпаў прыродакарыстання? 3. У чым сутнасць і значэнне закона наасферы У. І. Вярнадскага?

icon Ад тэорыі да практыкі. 1. Якімі крытэрыямі вызначаюцца межы выкарыстання прыродных рэсурсаў? Прывядзіце канкрэтныя прыклады. 2. Як выкарыстоўваюцца прыродныя рэсурсы ў вашай мясцовасці? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.

icon

Web-ресурсы.
Праграма ААН па навакольным асяроддзі.

Сайт ААН. Канвенцыі і пагадненні па навакольным асяроддзі.

Еўрапейскае агенцтва навакольнага асяроддзя. Эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў і адходаў.

Міжнародны саюз аховы прыроды. Прыродныя рашэнні.