§ 19. ХАРЧОВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КРАІН СВЕТУ І ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ХАРЧОВАЙ ПРАБЛЕМЫ
Падвядзём вынікі. Харчовае забеспячэнне ўплывае на нацыянальную бяспеку краіны. Высокія паказчыкі вытворчасці прадуктаў харчавання характэрныя для … краін, а высокія тэмпы росту аб’ёму вытворчасці прадуктаў харчавання — для … краін. «Зялёная рэвалюцыя» спрыяла вырашэнню праблемы голаду праз змяненні ў … гаспадарцы. Харчовая бяспека дазваляе прадухіліць праблему голаду.
Праверым свае веды. 1. Што такое харчовае забеспячэнне краіны? 2. Якія існуюць шляхі вырашэння харчовай праблемы? 3. Што такое «зялёная рэвалюцыя»?
Ад простага да складанага. 1. Ці дапаможа, на ваш погляд, павелічэнне вытворчасці прадуктаў харчавання ў краінах, якія развіваюцца, вырашыць харчовую праблему? Адказ патлумачце. 2. Выкарыстоўваючы матэрыялы сайта ФАО, выберыце рашэнні праблемы голаду, зыходзячы з Мэт у галіне ўстойлівага развіцця.
Ад тэорыі да практыкі. 1. Выкарыстоўваючы матэрыялы ФАО па спасылцы ў QR-кодзе, складзіце пашпарт «нулявога голаду». 2. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, падрыхтуйце паведамленне «Плюсы і мінусы “зялёнай рэвалюцыі”».