*§ 3-3. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці

Практыкаванне 34-26

Прачытайце, знайдзіце сінтаксічныя памылкі ў сказах. Запішыце сказы ў адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі беларускай мовы. Растлумачце прычыны парушэнняў.

1. Ён збіраўся прыехаць да Новага года: к трыццатаму снежню. 2. На педагагічным савеце дырэктар ахарактарызаваў аб становішчы ў школе. 3. Ветэраны на шматлікіх прыкладах расказалі аб гераізме нашых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. 4. За апошні час мы рабілі нямала, каб падрыхтавацца да алімпіяды. 5. Усе былі здзіўлены самому факту парушэнняў арфаграфічных норм у перыядычным выданні. 6. Вершы са зборніка маладога паэта — гэта заклапочанасць сучасніка над пытаннямі нашага жыцця (З вучнёўскіх сачыненняў).