*§ 3-3. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці

Практыкаванне 34-20

Падбярыце і запішыце да прыведзеных словазлучэнняў сінанімічныя.

Знікнуць у тумане, жыць у згодзе, вярнуцца па вясне, пачацца а трэцяй гадзіне, стаяць пры дарозе, разважаць аб жыцці,  працаваць цэлыя дні, сустрэць месяц таму назад, міласэрны да хворых, чорны ад дыму, адкрыты з сябрамі, слізкі пры ўваходзе, розныя па адценнях, аднолькавыя па маштабах, ісці да возера, выбірацца праз балота, плакаць з гора, марыць аб вясне, парашкі ад кашлю, човен брата, жыць у суседстве, зрабіць пад прымýсам.

Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.