*§ 3-3. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці

Практыкаванне 34-19

Уважліва прачытайце сказы. Знайдзіце  і выпішыце сінтаксічныя сінонімы.

У з о р: Не спаць па начах, не спаць начамі, не спаць у (зімовыя) ночы.

1. Вечарамі разгортвалі сваю чыннасць* шматлікія гурткі, рэдкалегіі і сходы (І. Навуменка). 2. Разабралі сцяну, што падзяляла класы, і атрымаўся выдатны клуб, які рэдка калі пуставаў па вечарах сн(І. Навуменка). 3. У зорныя вечары месячны лес чула таіў галасы зімовых птушак (К. Чорны). 4. У летнія гарачыя дзянькі смалісты пах разносіцца такі, што п’еш яго ў ветравым паветры (Я. Колас). 5. Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся (К. Крапіва). 6. Сосны гэтыя і бярозы не пыталі, хто я, адкуль, а мяне серабром і бронзай засланялі ў вайну ад куль (М. Аўрамчык). 7. Гора чорных блакад перажыў ты вайной, Ленінград, непахісны герой (П. Броўка). 8. Над зямлёю звісала яркае, зыркае неба, а пад раніцу на зямлю асядала шэрань* (Я. Колас). 9. Снег выпаў уначы. Ён ішоў некалькі гадзін перад раніцай і накрыўс усём белай пушыстай коўдрай (І. Шамякін).