*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Выпішыце па адным словазлучэнні на кожны від сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце разбор выпісаных словазлучэнняў.

Ёсць рэчы, якія нам асабліва дарагія незалежна ад кошту, за які яны прыдбаны. Яны набываюць асаблівы, сімвалічны сэнс, выпраменьваючы ўнутранае святло, зачароўваюць, настройваюць на роздум, абуджаюць успаміны. Як рэліквіі і гісторыка-культурныя помнікі, яны з’яўляюцца святынямі, што фарміруюць нацыянальна-дзяржаўны імідж, выхоўваюць многія пакаленні ў адпаведнасці з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі, нормамі маралі і духоўнага жыцця (В. Цітоў).

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце. Ахарактарызуйце кожны сказ паводле структуры. Назавіце тыпы сказаў.
Раскрыйце значэнне выдзеленых слоў.