Печатать книгуПечатать книгу

*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 22:40

Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні

Паводле ступені злітнасці слоў-кампанентаў вылучаюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Сінтаксічна свабодныя словазлучэнні складаюцца са слоў (кампанентаў) з самастойным лексічным значэннем. Кожнае са слоў захоўвае значэнне, выступае асобным членам сказа: гартаць часопіс, даўні сябар. Несвабодныя словазлучэнні маюць у сваім саставе кампаненты з аслабленым лексічным значэннем і выступаюць у ролі аднаго члена сказа: 8 Сакавіка, тры семестры, мала памылак; мікрараён «Зялёны луг»; (жыць) душа ў душý.
Сярод несвабодных адрозніваюць сінтаксічна непадзельныя і фразеалагічна непадзельныя словазлучэнні.
Сінтаксічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічна звязаныя і непадзельныя толькі ў пэўным кантэксце. Да іх адносяцца:
•колькасна-іменныя спалучэнні двух самастойных слоў: Два хлопчыкі вылучаліся спакойнымі паводзінамі;
•спалучэнні з выдзяляльным значэннем: Кожны з нас спадзяецца на лепшае;
•азначальныя словазлучэнні з двух самастойных слоў: Мабыць, кожнаму прыемна ласкавае слова;
•спалучэнні прэдыкатыўнага прыслоўя і інфінітыва: Ці ж варта варушыць балючае — былое (Я. Янішчыц).
Фразеалагічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічная несамастойнасць кампанентаў якіх не залежыць ад кантэксту: Млечны шлях мне кладзецца пад ногі (Н. Маеўская). Будзе мне сніцца ў квецені вішня, сцежка, якою ў свет белы выйшла (Н. Маеўская).

Практыкаванне 8

Прачытайце. Пра якія сённяшнія мовы ідзе гаворка ў тэксце? Выпішыце словазлучэнні, якія характарызуюць беларускую мову. Вусна прааналізуйце іх паводле віду сінтаксічнай сувязі, сэнсавых адносін. Вызначце лексіка-граматычны разрад і граматычныя сродкі сувязі кампанентаў.

У з о р: Беларуская мова — словазлучэнне, від сувязі — дапасаванне, азначальныя сэнсавыя адносіны, словазлучэнне іменнае, граматычны сродак сувязі кампанентаўканчатак.

На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай, размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для дыпламатычнай перапіскі. Мова вялікаросаў вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай (Паводле А. Міцкевіча).

Выпішыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
У якіх гарадах Беларусі ўстаноўлены помнікі Адаму Міцкевічу? Дзе размешчаны помнік паэту, адлюстраваны на фотаздымку?

Практыкаванне 9

Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі складзіце і запішыце 5-7 сказаў, выкарыстоўваючы розныя тыпы несвабодных словазлучэнняў.

Тыпы несвабодных словазлучэнняў Прыклады

Семантычна аслаблены назоўнік + прыметнік

Мая сястра — цікавы чалавек.
Любуюся дзяўчынай са светлымі валасамі

Спалучэнні назоўнікаў (займеннікаў) са значэннем сумеснасці

Мы з табою — абаронцы, любоў баронім у сваёй старонцы (У. Мазго)

Лічэбнік (займеннік) + назоўнік (займеннік) з выдзяляльным значэннем

Адзін з загалоўкаў адлюстроўвае тэму тэксту, другі — асноўную думку.
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны (П. Панчанка)

Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ад і да са значэннем інтэрвалу, перыяду Былі пагодныя дні, з сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (І. Мележ)
Колькасна-іменныя спалучэнні слоў са значэннем канкрэтнай або прыблізнай колькасці Вакол нас — шмат людзей са светлымі ідэямі і марамі
Спалучэнні назоўнікаў у форме назоўнага і роднага склонаў са значэннем меры, сукупнасці Выйду ў поле — кругом каласістае жыта. Васількоў і рамонкаў букет набяру (В. Гардзіенка)
Семантычна аслаблены дзеяслоў + назоўнік Мама ведала ўсё: дзе маўчаць, а дзе — голас падаць (Ю. Свірка)
Спалучэнні слоў таўталагічнага характару Для мяне парá канікул — вясёлая парá.
Састаўныя геаграфічныя назвы Паездка ў Малыя Лётцы запомнілася надоўга

Практыкаванне 10

Выпішыце са сказаў несвабодныя словазлучэнні. З дапамогай табліцы вызначце іх тып.

1. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы стала навагоднім брэндам Беларусі (З часопіса). 2. Дружба — вялікая справа (К. Чорны). 3. Парэчча — слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (Я. Колас). 4. Адзін дуб у полі — гэта не лес (Прыказка). 5. Культура Вялікага Княства Літоўскага нарадзіла дзеячаў і паэтаў еўрапейскага значэння (В. Дарашкевіч). 6. Кажуць, барада — адзнака мудрых (В. Вітка). 7. Над густа-сінім возерам чарот з прыходам восені шуміць тужліва (У. Караткевіч). 8. Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы, бадай, гэта чэрвень і ліпень (Я. Пархута).

Знайдзіце простыя ўскладненыя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Практыкаванне 11

Прааналізуйце парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння.

Практыкаванне 12

Прачытайце, падбярыце адпаведную назву тэксту. Выпішыце словазлучэнні на розныя віды сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце сінтаксічны разбор выпісаных словазлучэнняў.

Лічыцца, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека павінен дасягаць 10-13 тысяч слоў. У штодзённымсл жыцці большасць людзей карыстаецца прыкладна 2-3 тысячамі слоў. Многа гэта ці мала? Вучоныя супаставілі гэтыя звесткі са слоўнікавым запасам знакамітых людзей — пісьменнікаў. Так, Гамер у сваіх творах выкарыстаў каля 9 тысяч слоў, У. Шэкспір, па розных звестках, — ад 15 да 20 тысяч слоў, Т. Шаўчэнка — каля 10 тысяч, такую ж колькасць слоў скарыстаў М. Гогаль у адным, асобна ўзятым рамане-паэме «Мёртвыя душы», Дантэ Аліг’еры ў «Боскай камедыі» — каля 6 тысяч, слоўнікавы запас С. Ясеніна — амаль 19 тысяч, а слоўнік мовы А. Пушкіна ўключае звыш 21 тысячы адзінак. Падлічана, што Францыск Скарына ўжыў больш за 13 тысяч розных слоў, Янка Купала — 20 тысяч. Вядома, ёсць над чым задумацца кожнаму чалавеку.
Пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці чалавека, пра беднасць яго слоўніка сведчыць часты паўтор адных і тых самых слоў (выразаў) і іх нематываванае выкарыстанне. Каб не апынуцца ў ліку людзей з абмежаваным лексіконам, неабходна паляпшаць, павышаць сваю культуру маўлення. Самы просты і даступны сродак — гэта чытанне і перачытванне лепшых аўтараў, знакамітых мастакоў слова. Мудрыя людзі зазначаюць: «Скажы мне, што ты чытаеш, і я скажу, хто ты» (В. Курловіч).

Выпішыце пяць колькасна-іменных спалучэнняў з тэксту, лічэбнікі ў іх запішыце словамі.
Зрабіце вусны сінтаксічны разбор простага сказа, ускладненага пабочным словам.

Практыкаванне 13

Прачытайце паэтычныя радкі англійскага паэта Уолтара Мэя, які напісаў іх, наведаўшы хату-музей, дзе нарадзіўся Янка Купала. Растлумачце, чаму з такой пашанай і ўдзячнасцю піша аўтар пра беларускага паэта. Назавіце і ахарактарызуйце словазлучэнні ў першай страфе.

Прымі маю падзяку, шчодры лёс,
Што ты прывёў мяне з канца Еўропы
У гэты кут, пад засень вербалоз,
З настоем агурочніку і кропу.сн

Што тут, пад саламянаю страхой,
Нібы дыханнесл краю чуўшы зблізку,
Я скалыхнуўм удзячнаю рукой,
Далёкі пілігрым*, яго калыску.

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Выпішыце па адным словазлучэнні на кожны від сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце разбор выпісаных словазлучэнняў.

Ёсць рэчы, якія нам асабліва дарагія незалежна ад кошту, за які яны прыдбаны. Яны набываюць асаблівы, сімвалічны сэнс, выпраменьваючы ўнутранае святло, зачароўваюць, настройваюць на роздум, абуджаюць успаміны. Як рэліквіі і гісторыка-культурныя помнікі, яны з’яўляюцца святынямі, што фарміруюць нацыянальна-дзяржаўны імідж, выхоўваюць многія пакаленні ў адпаведнасці з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі, нормамі маралі і духоўнага жыцця (В. Цітоў).

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце. Ахарактарызуйце кожны сказ паводле структуры. Назавіце тыпы сказаў.
Раскрыйце значэнне выдзеленых слоў.

Практыкаванне 15

Выпішыце з тэксту і запішыце па-беларуску прыклады спалучэнняў слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

Беларусь никогда не была сторонним наблюдателем за космосом, хотя первый белорусский космический аппарат дистанционного зондирования Земли был запущен только в 2012 году. Ещё в XVII веке Казимир Семенович, военный инженер ВКЛ, изобрёл прототип многоступенчатой ракеты. В начале XX века Язэп Дроздович описывал являвшиеся ему картины жизни на Сатурне и Марсе. И именно стихотворение Янки Купалы «Хлопчык і лётчык» читал на школьнай линейке Юра Гагарин. Трое космонавтов (Пётр Климук, Владимир Ковалёнок, Олег Новицкий) родились в Беларуси, хотя людей с белорусскими корнями, летавших в космос, намного больше. Среди них — первая в мире женщина-космонавт Валентина Терешкова.
Сама Валентина родилась в Ярославской области. Её родители были уроженцами Беларуси: отец — из Могилёвской, мать — из Витебской области. Терешкова, которая в разное время приезжала в Беларусь, не раз подчёркивала, что это её Родина. Она сожалела, когда не удавалось побывать в родных местах родителей, куда не вёл маршрут официальных делегаций.
Валентина Терешкова — первая в истории женщина-космонавт, совершившая одиночный полёт, чьим именем названы кратер на Луне и малая планета 1671 Chaika (А. Костюкович).

Прывядзіце прыклады несвабодных словазлучэнняў з тэксту.
Чаму, на вашу думку, на час касмічнага палёту Валянціна Церашкова выбрала для сябе пазыўны «Чайка»?
Назавіце складаныя сказы ў тэксце, запішыце іх на беларускай мове. Падкрэсліце граматычныя асновы ў кожнай частцы сказа, вызначце адносіны паміж часткамі.

Практыкаванне 16

Прачытайце тэкст. Выпішыце з трэцяга абзаца словазлучэнні, якія, па выніках апытання інтэрнэт-аўдыторыі, могуць выступаць асноўнымі элементамі іміджу Беларусі, напрыклад: архітэктурная Беларусь. Раскажыце пра сваё бачанне іміджу краіны.

У свеце расце разуменне таго, што пазітыўны імідж краіны з’яўляецца найважнейшым рэсурсам нацыянальнага і рэгіянальнага* развіцця.
Сутнасць брэнда краіны, рэгіёна заключаецца ў сукупнасці ўнікальных каштоўнасцей, якія перадаюць выключнасць, непаўторнасць пэўнай тэрыторыі і ўключаюць у сябем мноства элементаў, паняццяў, атрыбутаў*: гісторыя, турызм, тавары, палітыка, бізнес, культура, людзі, перамогі на спартыўных спаборніцтвах і інш. Брэнд краіны — вялікі адзіны пазл з мноства малых брэндаў.
Якімі павінны быць асноўныя элементы іміджу, брэнда краіны? Апытанне інтэрнэт-аўдыторыі, праведзенае агенцтвам Інтэрфакс (3308 апытаных), паказвае, што 3 % рэспандэнтаў* лічаць іміджам архітэктурную Беларусь, 10 % — агратурыстычную, 15 % — гасцінную, 5 % — духоўную, 7 % — жывапісную, 6 % — інвестыцыйную*, 6 % — індустрыяльную, 11 % — інавацыйную, 6 % — транзітную*, 6 % — сельскагаспадарчую, 4 % — сацыяльную, 4 % — спартыўную, 13 % — партызанскую Беларусь.
Інтэрнэт-партал marketing.by у рамках праекта «Заўтра тваёй краіны» правёў апытанне экспертаў па гэтай праблеме. На думку апытаных, нацыянальнымі брэндамі могуць стаць: Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, «Паланэз Агінскага», беларуская мова, нацыянальны гумар, характар беларусаў з яго талерантнасцю, гасціннасцю, нашы дасягненні ў спорце (А. Айзенштат).

Выпішыце сказ, ускладнены пабочным словазлучэннем, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
Выпішыце словы, што ілюструюць правіла «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».
Растлумачце, якая розніца паміж словамі імідж і брэнд.
Як даўно вы былі ў тэатры? Якія спектаклі паглядзелі? Раскажыце пра свае ўражанні ад прагляду спектакля. Якія пастаноўкі вы хацелі б паглядзець? Для змястоўнага адказу зайдзіце на сайты тэатраў, каб пазнаёміцца з рэпертуарам.

Практыкаванне 17

Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне па-беларуску: Ці можа мова складацца толькі з несвабодных словазлучэнняў? Чаму? Пры адказе выкарыстоўвайце наступнае выказванне.

Употребление типизированных (несвободных) словосочетаний никогда не достигнет 100 % в языке. Это сильная, влиятельная тенденция, не получающая, однако, полного развития. Иначе речь превратилась бы в собрание готовых форм (как пословицы, афоризмы, крылатые слова). И процесс порождения речи сводился бы к запоминанию и воспроизведению готовых отрезков речи. Это невозможно ни теоретически, ни практически. Количество высказываний, отражающих действительность, бесконечно. Поэтому типизировать можно лишь схему высказывания, точнее, её структурные звенья.
Типизация высказывания подобна фразеологической модели, имеющей постоянные (несвободные) и переменные (свободные) компоненты. Переменные компоненты стимулируют речевое творчество (Г. Солганик).

Практыкаванне 18

Прачытайце словазлучэнні. Які характар — свабодны ці несвабодны — яны маюць? У чым асаблівасць такіх словазлучэнняў? Запішыце 5-6 сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі.

Прасіць дапамогі, дачакацца раніцы, набірацца вопыту, радавацца сустрэчы, пераплысці рэчку, цікавіцца мастацтвам, ганарыцца сынам, лячыцца травамі, ісці вуліцай, вылезці з-пад коўдры, вяртацца пад вечар, гуляць перад сном, настойваць на паездцы, расці дужым, праскланяць займеннік.