*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Практыкаванне 10

Выпішыце са сказаў несвабодныя словазлучэнні. З дапамогай табліцы вызначце іх тып.

1. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы стала навагоднім брэндам Беларусі (З часопіса). 2. Дружба — вялікая справа (К. Чорны). 3. Парэчча — слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (Я. Колас). 4. Адзін дуб у полі — гэта не лес (Прыказка). 5. Культура Вялікага Княства Літоўскага нарадзіла дзеячаў і паэтаў еўрапейскага значэння (В. Дарашкевіч). 6. Кажуць, барада — адзнака мудрых (В. Вітка). 7. Над густа-сінім возерам чарот з прыходам восені шуміць тужліва (У. Караткевіч). 8. Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы, бадай, гэта чэрвень і ліпень (Я. Пархута).

Знайдзіце простыя ўскладненыя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.