*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Практыкаванне 9

Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі складзіце і запішыце 5-7 сказаў, выкарыстоўваючы розныя тыпы несвабодных словазлучэнняў.

Тыпы несвабодных словазлучэнняў Прыклады

Семантычна аслаблены назоўнік + прыметнік

Мая сястра — цікавы чалавек.
Любуюся дзяўчынай са светлымі валасамі

Спалучэнні назоўнікаў (займеннікаў) са значэннем сумеснасці

Мы з табою — абаронцы, любоў баронім у сваёй старонцы (У. Мазго)

Лічэбнік (займеннік) + назоўнік (займеннік) з выдзяляльным значэннем

Адзін з загалоўкаў адлюстроўвае тэму тэксту, другі — асноўную думку.
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны (П. Панчанка)

Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ад і да са значэннем інтэрвалу, перыяду Былі пагодныя дні, з сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (І. Мележ)
Колькасна-іменныя спалучэнні слоў са значэннем канкрэтнай або прыблізнай колькасці Вакол нас — шмат людзей са светлымі ідэямі і марамі
Спалучэнні назоўнікаў у форме назоўнага і роднага склонаў са значэннем меры, сукупнасці Выйду ў поле — кругом каласістае жыта. Васількоў і рамонкаў букет набяру (В. Гардзіенка)
Семантычна аслаблены дзеяслоў + назоўнік Мама ведала ўсё: дзе маўчаць, а дзе — голас падаць (Ю. Свірка)
Спалучэнні слоў таўталагічнага характару Для мяне парá канікул — вясёлая парá.
Састаўныя геаграфічныя назвы Паездка ў Малыя Лётцы запомнілася надоўга