*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Практыкаванне 8

Прачытайце. Пра якія сённяшнія мовы ідзе гаворка ў тэксце? Выпішыце словазлучэнні, якія характарызуюць беларускую мову. Вусна прааналізуйце іх паводле віду сінтаксічнай сувязі, сэнсавых адносін. Вызначце лексіка-граматычны разрад і граматычныя сродкі сувязі кампанентаў.

У з о р: Беларуская мова — словазлучэнне, від сувязі — дапасаванне, азначальныя сэнсавыя адносіны, словазлучэнне іменнае, граматычны сродак сувязі кампанентаўканчатак.

На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай, размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для дыпламатычнай перапіскі. Мова вялікаросаў вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай (Паводле А. Міцкевіча).

Выпішыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
У якіх гарадах Беларусі ўстаноўлены помнікі Адаму Міцкевічу? Дзе размешчаны помнік паэту, адлюстраваны на фотаздымку?