*§ 2-8. Вуснае маналагічнае маўленне. Структура маналагічнага маўлення, стылістычныя асаблівасці і сродкі маўленчай выразнасці розных відаў маналагічнага маўлення

Практыкаванне 10

Прадоўжыце выказванні.

Дыялог будзе эфектыўным, калі я:
•стараюся зразумець субяседніка, а менавіта: … ;
•не парушаю этычныя і этыкетныя нормы зносін: …;
• … .
Дыялог не можа быць эфектыўным, калі я:
•не слухаю субяседніка, а думаю пра свае праблемы;
•не давяраю свайму субяседніку;
•раздражнёны;
•… ;
•… .

Прадоўжыце дыялог-разважанне.

— У душы кожнага чалавека жыве вера ў дабрыню, у прыгажосць чалавечых узаемаадносін, імкненне да ідэалу.
— Дасягнуць ідэалу немагчыма, паколькі...
— Так, відаць, немагчыма, але...
— …