*§ 2-8. Вуснае маналагічнае маўленне. Структура маналагічнага маўлення, стылістычныя асаблівасці і сродкі маўленчай выразнасці розных відаў маналагічнага маўлення

Практыкаванне 7

Ведаючы значэнне грэчаскіх каранёў logos, monos, dia (dialogos), polys, акрэсліце змест наступных слоў.

У з о р: монаспектакль — спектакль, у якім удзельнічае адзін акцёр.

Манаграфія, монакультура, манаграма, маналітны, манатонны, манагамны, манатыпны, манаполія.
Полівітаміны, паліглот, паліклініка, палімеры, полісемантычны, політэхнічны, поліфанíя, палігрáфія.