*§ 2-6. Стылістычны аналіз тэксту. Стылістычныя нормы. Памылкі, выкліканыя парушэннем стылістычных норм

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Якая лінгвістычная дысцыпліна называецца стылістыкай?
2. Дайце азначэнне функцыянальнаму стылю.
3. Акрэсліце мэту і агульныя стылёвыя рысы навуковага стылю.
4. У чым заключаецца адметнасць лексічных, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў тэкстаў навуковага стылю?
5. Якімі адзнакамі вылучаецца навукова-папулярны стыль?
6. Якую сферу грамадскіх зносін абслугоўвае публіцыстычны стыль?
7. Вызначце спецыфіку лексікі публіцыстычнага стылю.
8. Прадэманструйце на прыкладах марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэкстаў публіцыстычнага стылю.
9. Абгрунтуйце думку, што тэксты публіцыстычнага стылю арыентаваны на дыялог з чытачом (слухачом).
10. Ахарактарызуйце ролю газетных загалоўкаў.
11. Акрэсліце мэту тэкстаў афіцыйнага стылю.
12. Пакажыце спецыфіку афіцыйных тэкстаў на лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях.
13. Назавіце асноўныя ўласцівасці тэкстаў гутарковага стылю.
14. Прывядзіце прыклады дыялогаў гутарковага стылю. Вызначце іх лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
15. Дакажыце, што мастацкі тэкст — гэта складаная эстэтычная сістэма.
16. Якія разнавіднасці інфармацыі выдзяляюцца ў мастацкім тэксце?
17. Раскажыце пра адметнасць стылю вашага любімага пісьменніка.
18. Тэксты якога стылю, на вашу думку, найбольш запатрабаваны сучасным грамадствам?