*§ 2-6. Стылістычны аналіз тэксту. Стылістычныя нормы. Памылкі, выкліканыя парушэннем стылістычных норм

Практыкаванне 21-5

У прыведзеных прыкладах знайдзіце словы і выразы, якія адносяцца да афіцыйнага стылю, але ўжыты за яго межамі. Адзначце выпадкі змешвання стыляў. Зрабіце стылістычную праўку і запішыце сказы.

1) Спаборніцтвы прайшлі вельмі цікава, але пад канец матча гледачы вымушаны былі схавацца пад парасоны з-за ападкаў у выглядзе дажджу і снегу.
2) Мне вельмі не хочацца адмаўляць вам, але з прычыны неабходнасці завяршэння тэрміновай працы я не змагу прыехаць да вас у нядзелю.
3) Калі Васілёк убачыў, што маці ажыццяўляе пакупку трох плітак шакаладу, ён адчуў вялікае пачуццё радасці.
4) Мне захацелася большага ўзроўню камфорту, і гэта стала адным з рашаючых фактараў для куплі ложка.