*§ 2-6. Стылістычны аналіз тэксту. Стылістычныя нормы. Памылкі, выкліканыя парушэннем стылістычных норм

Практыкаванне 21-2

Самастойна падбярыце тэкст і зрабіце яго стылістычны аналіз па наступнай схеме.

1.Стыль, да якога належыць тэкст.
2.Мэта тэксту адпаведнага стылю.
3.Сфера выкарыстання.
4.Асноўныя стылёвыя рысы.
5.Форма зносін (вусная/пісьмовая, маналагічная/дыялагічная).
6.Характэрныя моўныя сродкі:
   а)лексічныя асаблівасці стылю;
   б)марфалагічныя прыметы;
   в)адметнасць сінтаксічных сродкаў.