*§ 2-4. Гутарковы стыль

Паслухаем мовазнаўцаў

У навуковай літаратуры сцвярджаецца, што функцыянаванне гутарковага, або размоўнага, стылю абмежавана сферай сяброўскіх зносін, інтымных і дзелавых размоў у асяроддзі беларускамоўнай інтэлігенцыі — пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, настаўнікаў-моваведаў і інш. Сапраўды, інтэлігенцыя карыстаецца беларускай мовай у названай сферы. Але іх вуснае маўленне — гэта варыянт кніжнай літаратурнай мовы, які, на нашу думку, мэтазгодна разглядаць як літаратурна-гутарковы стыль.
Моўныя сродкі гэтага стылю, як правіла, адпавядаюць літаратурнай норме, хоць пры гэтым абмежавана могуць выкарыстоўвацца размоўныя і прастамоўныя сінонімы стылістычна нейтральных агульнанародных слоў, жарганізмы, дыялектызмы, словы з эмацыянальна-ацэначнымі суфіксамі. Беларускае літаратурна-гутарковае маўленне ў нейкай меры адлюстроўваецца ў творах мастацкай літаратуры (прозе і драматургіі), аднак пакуль што застаецца слаба вывучаным (В. Красней).

Ці згодны вы з думкай вучонага?