«Дом без гаспадара»
Пытаннi
1. Пры распрацоўцы якой тэмы і ў якіх жанрах талент Г. Бёля раскрыўся найбольш поўна? | |
2. Як лёс пісьменніка адбіўся ў яго творах? | |
3. Што новага даведаліся вы пра лёс немцаў, ролю вайны ў іх жыцці з рамана «Дом без гаспадара»? | |
![]() |
4. Паразважайце, ці падыходзіць для характарыстыкі твора тэрмін «літаратура руін». |
5. Чаму раман Г. Бёля мае назву «Дом без гаспадара»? Як яна раскрывае галоўную ідэю твора? | |
6. Падрыхтуйце параўнальную характарыстыку сяброў — Марціна і Генрыха. Як жывецца хлопчыкам у «доме без гаспадара»? Як Марціну ў размовах з Генрыхам адкрываецца складанасць жыцця? | |
7. Прааналізуйце апошнія радкі твора, калі абодва хлопчыкі засынаюць на новым месцы. Якое гучанне надае раману такі фінал? Чаму кніга скончылася на ноце роздуму, разважання? | |
![]() |
8. Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, пазнаёмцеся з біяграфіяй Г. Бёля і падрыхтуйце прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. |
![]() |
9. Паслухайце радыёспектакль па п’есе Генрыха Бёля «Час ожидания» і падрыхтуйце водгук на яго. (https://www.youtube.com/watch?v=8YRJIGTC7u) |