§ 6. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання

6.3. Элемент кіравання Label (метка)

Кампанент Label (метка) прызначаны для адлюстравання тэксту на форме. На панэлі кампанентаў Standard метка адлюстравана ў выглядзе  , імя аб'екта — Label. Метка, змешчаная на форме, атрымлівае імя — LabelN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.7).

Некаторыя ўласцівасці кампанента Label (меткі), якія адрозніваюцца ад уласцівасцей кампанента Button (кнопкі), пералічаны ў табліцы (прыклад 6.8).

Асноўнай падзеяй для кампанента Label з'яўляецца падзея OnClick.

Прыклад 6.9. Стварыць праект, у якім рэалізаваць наступнае дзеянне: пры пстрычцы мышы па кнопцы «Прывітанне» з'яўляецца паведамленне «Прывітанне, свет».

Этапы выканання задання

  1. Змяніць уласцівасць Caption формы на «Працуем з кнопкай і меткай».
  2. Дабавіць на форму кнопку Button1.
  3. Змяніць уласцівасць Caption кнопкі на «Прывітанне».
  4. Дабавіць на форму метку Label1.
  5. Змяніць уласцівасці шрыфту для кампанента Label1. Націснуць кнопку  у полі Font (колер шрыфту — сіні, памер — 20, стыль — тлусты курсіў).
  6. Ачысціць поле Caption у меткі.
  7. У апрацоўшчык падзеі OnClick для кнопкі Button1 упісаць каманду
Label1 -> Caption = "Прывітанне, свет!";

Прыклад 6.7. Кампанент Label на форме:

Прыклад 6.8. Уласцівасці кампанента  Label:

Уласцівасці

Прызначэнне

Caption

Адлюстроўвае ўведзены тэкст на форме

Color

Устанаўлівае колер фону меткі. Працуе, толькі калі ва ўласцівасці Transparent устаноўлена значэнне false

Alignment

Гарызантальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: taCenter (па цэнтры), taLeftJustify (па левым краі), taRightJustify (па правым краі)

AutoSize

Значэнне True гэтай уласцівасці прыводзіць да аўтаматычнага змянення памераў меткі ў адпаведнасці з даўжынёй тэксту

LayOut

Вертыкальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: tlCenter (па цэнтры), tlBottom (па верхнім краі), tlTop (па ніжнім краі)

Transparent

Значэнне True (устаноўлена па змоўчанні) задае празрысты фон меткі

WordWrap

Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае аўтаматычны перанос слоў па радках

Прыклад 6.9. Форма на этапе канструявання:

Дадатак у час работы: