§ 6. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання

6.1. Асноўныя элементы кіравання

Элементамi кіравання называюцца аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для адлюстравання даных або выканання аперацый з данымі. Дзеянні з элементамі кіравання можна ажыццяўляць з дапамогай мышы або клавіятуры. Кіраванне рознымі праграмамі больш ці менш аднастайна, таму што ў складзе АС ёсць набор элементаў кіравання: тыпавых кнопак, рэдагуемых палёў, спісаў выбару, флажкоў, пераключальнікаў і г. д. Усе элементы кіравання сабраны ў спецыяльныя бібліятэкі кампанентаў. Асяроддзе распрацоўкі праграм C++Builder выкарыстоўвае бібліятэку VCL (Visual Component Library) — бібліятэку візуальных кампанентаў.

Кампаненты бібліятэкі VCL размяшчаюцца на розных старонках палітры кампанентаў (прыклад 5.7). Кожная старонка мае сваю назву. На старонках Standard (прыклад 6.1) i Additional (прыклад 6.2) размешчаны найбольш ужывальныя кампаненты.

Размяшчэнне кампанентаў на старонках палітры кампанентаў запамінаць неабавязкова. Можна скарыстацца пошукам (прыклад 6.3).

Кожнаму элементу кіравання ў асяроддзі C++Builder адпавядае адзін або некалькі кампанентаў.

Прыклад 6.1. Палітра кампанентаў Standard:

Прыклад 6.2. Палітра кампанентаў Additional:

Прыклад 6.3. Пошук кампанента Button: