§ 6. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання

Практыкаванні

   

1. Адкрыйце праект з прыкладу 3.9 і дапоўніце яго кнопкай «Ачысціць». Кнопка «Ачысціць»[1] павінна выдаляць тэкст меткі. (Уласцівасці Caption прысвоіць значэнне пустога радка: "".) Зрабіце выпадковым выбар колеру і памеру шрыфту ў меткі.

2. Адкрыйце праект з прыкладу 3.12 і дабаўце на форму тры меткі і дзве кнопкі.

    1. Змяніце ўласцівасці кампанентаў наступным чынам:

Кампанент

Уласцівасць

Значэнне ўласцівасці

Button1

Caption

Так

Button1

Visible

False

Button2

Caption

Не

Button2

Visible

False

Label3

Caption

Вы хочаце працаваць у IT?

Label3

Visible

False

Label4

Caption

Выдатна! Поспехаў у вывучэнні інфарматыкі! Яна Вам спатрэбіцца!

Label4

Visible

False

Label5

Caption

Іншыя прафесіі таксама патрабуюць ведання інфарматыкі.

Label5

Visible

False


2.
 Дабаўце ў апрацоўшчык падзеі KeyPress каманду,  якая робіць надпіс Label3 і кнопкі бачнымі.

void __fastcall TForm1::Edit1KeyPress(TObject *Sender, System::WideChar &Key)

{

  if (Key == 13) {

    Label2 -> Caption = Edit1 -> Text + ", прыемна з Вамі пазнаёміцца!";

    Label3 -> Visible = true;

    Button1 -> Visible = true;

    Button2 -> Visible = true;

  }

}

3. Напішыце апрацоўшчыкі OnClick для кнопак Button1 і Button2. Зрабіце бачнымі адпаведныя надпісы.

Форма на этапе праектавання

Дадатак, які працуе, пасля запуску

Дадатак, які працуе, да адказу на пытанне

Дадатак, які працуе, да адказу на пытанне


4*.
Дабаўце ў дадатак яшчэ адно пытанне. Форму адказу выберыце самастойна.

3. Стварыце праект Калькулятор. Змясціце на форме тры тэкставыя палі і тры надпісы: «Першы лік», «Другі лік», «Вынік» (можна выкарыстоўваць кампаненты LabeledEdit). Дабавіць кнопкі для вылічэння сумы, рознасці, здабытку і дзелі. Забараніце рэдагаванне ў полі з адказам. *Дабаўце праверку дзялення на нуль.

*Дадайце флажок «целочисленные операции». Рэалізуйце вылічэнні ў залежнасці ад стану флажка.

Форма на этапе праектавання

Дадатак у час работы

4. Стварыце праект, у якім вылічаецца даход па ўкладу. Праграма павінна забяспечваць разлік грашовых сум для простых або капіталізаваных укладаў. Калі ўклад просты, то кожны месяц налічваецца аднолькавая працэнтная стаўка ад зыходнай сумы. Пры капіталізаваным укладзе налічэнне адбываецца штомесяц ад сумы ўкладу ў папярэднім месяцы.

Спіс кампанентаў

Форма на этапе праектавання

Дадатак у час работы

Праверце, ці запоўнены палі з зыходнымі данымі. Калі не, то выведзіце адпаведнае паведамленне.

5. Рэалізаваць «кнопку, якая ўцякае», г. зн. пры навядзенні паказальніка мышы на кнопку яна павінна выпадковым чынам памяняць месца.

6. Дабавіць у практыкаванне 5 кнопку «Дамоў», якая павінна перамясціць «кнопку, якая ўцякае» у верхні левы вугал формы.

7. Змяніце праект з прыкладу 6.20, дадаўшы вывад лікавых значэнняў складальнікаў колеру. * Дадайце флажок «Шестнадцатеричные значения», выводзьце значэннi ў дзесятковай або шаснаццатковай сістэме злічэння ў залежнасці ад стану флажка.

      


[1] Пажадана перад змяненнем скапіраваць праект у новую папку.