§ 6. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання

6.2. Элемент кіравання Button (кнопка)

 

Некаторыя ўласцівасці кампанента Button пералічаны ў табліцы (прыклад 6.5).

Як бачна з табліцы, многія ўласцівасці кнопкі супадаюць па імёнах і прызначэннях з уласцівасцямі формы, таму ў далейшым для кампанентаў будуць паказвацца толькі тыя ўласцівасці, якія адрозніваюцца ад ужо апісаных для іншых кампанентаў.

Асноўнай падзеяй кампанента Button з'яўляецца OnClick. Для стварэння апрацоўшчыка падзеі OnClick для кнопкі можна паступіць гэтак жа, як і пры стварэнні аналагічнага апрацоўшчыка для формы: выбраць падзею на ўкладцы Events і выканаць двайную пстрычку ў полі насупраць падзеі OnClick. Можна проста выканаць двайную пстрычку па кнопцы. (Для формы асноўнай падзеяй з'яўляецца падзея OnCreate, таму пры двайной пстрычцы па форме ствараецца апрацоўшчык падзеі OnCreate.)

Прыклад 6.6. Стварыць праект, змясціўшы на форме дзве кнопкі. Пры націсканні на адну з іх колер формы павінен змяніцца на сіні, а пры націсканні на другую  павінен аднавіцца зыходны колер.

Этапы выканання задання

  1. Стварыць на форме двзе кнопкі.
  2. Змяніць уласцівасць Caption у кнопкі Button1 на Изменить цвет.
  3. Змяніць уласцівасць Caption у кнопкі Button2 на Восстановить цвет.
  4. Стварыць апрацоўшчык падзеі Clik для кнопкі Button1 і змяніць колер формы. Каманда
    Form1 -> Color = clBlue;
  5. Стварыць апрацоўшчык падзеі Clik для кнопкі Button2 і змяніць колер формы на зыходны (назва колеру формы паказана ў полі Color інспектара аб'ектаў). Каманда
    Form1 -> Color = clBtnFace;
  6. Захаваць змены ў праекце.

 Прыклад 6.4. Кампанент Button на форме:

Прыклад 6.5. Уласцівасці кампанента Button.

Уласцівасць

Прызначэнне

Caption

Загаловак (знешняе імя) кнопкі, тэкст, які адлюстроўваецца на кнопцы. Па змоўчанні — Button1

Font

Уласцівасць Font з'яўляецца складанай, пра што сведчыць значок  .  Пры націску на гэты значок раскрываюцца ўсе ўласцівасці шрыфту. Націск на кнопку   выкліча стандартнае акно ўстаноўкі ўласцівасцяў шрыфту

Height

Вышыня кнопкі

Weight

Шырыня кнопкі

Left

Гарызантальная каардыната становішча верхняга левага вугла кнопкі на форме

Top

Вертыкальная каардыната становішча верхняга левага вугла кнопкі на форме

Name

Імя (унутранае) кнопкі. Выкарыстоўваецца ў праграмным кодзе для звароту да аб'екта. З'яўляецца ідэнтыфікатарам

Enable

Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае даступнасць кнопкі для мышы або клавіятуры

Visible

Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае бачнасць кнопкі падчас выканання дадатку

Прыклад 6.6. Знешні выгляд формы ў рэжыме канструктара дызайну:

Знешні выгляд формы пры выкананні:

Акрамя кнопак Button ў C++Builder выкарыстоўваюцца кнопкі  і , размешчаныя на палітры кампанентаў Additional.

Кнопкі BitBtn  кнопкі з малюнкам. Уласцівасць Kind дадзенага аб'екта дазваляе выбраць кнопку з адным з стандартных малюнкаў.

Кнопкі SpeedBtn (кнопкі з фіксацыяй і графікай) прымяняюцца тады, калі патрабуецца фіксацыя націснутага стану.

Уласцівасць Glyph дазваляе ўставіць малюнак з файла на кнопках BitBtn і SpeedBtn.